Інвестыцыйныя фонды ў Польшчы
Папулярным спосабам інвеставання з'яўляюцца інвестыцыйныя фонды. Найбольш рызыкоўнымі сярод іх з'яўляюцца фонды акцый, але яны могуць прынесці найбольшы даход. Варта імі зацікавіцца калі мы плануем доўгатэрміновыя інвестыцыі, прынамсі пяцігадовыя. Менш рызыкоўнымі з'яўляюцца фонды: даўгавых каштоўных папераў, грашовага рынку, аблігацый і стабільнага ўзросту. Яны таксама рызыкоўныя, але ў значна меншай ступені, чым фонды акцый. Да таго ж на іх можна больш зарабіць, чым на дэпазіце.
Прынцып працы інвестыцыйных фондаў палягае на размяшчэнні капітала ўдзельнікаў у адпаведным чынам выбраныя фінансавыя інструменты (напрыклад, акцыі, аблігацыі, казначэйскія каштоўныя паперы). Дастаткова набыць адзінкі. Нават на невялікую суму. Можна іх набыць у банках ці ў аддзяленнях таварыстваў інвестыцыйных фондаў. Звычайна з нас здымаецца камісійны збор падчас набыцця і продажу адзінак. Часам таварыствы продаюць іх у межах акцыі (заахвочвання). Гэтага тыпу аплат няма ў Супермаркеце Інвестыцыйных Фондаў, якім кіруе mBank.
Інвеставанне ў межах фонду можа прывесці значна большы даход, чым дэпазіт. Рэкамендуецца выбіраць фонды, якія гарантуюць 100% звароту капітала. У гэтым выпадку мы рызыкуем, калі нічога не заробім, але маем гарантыю, што захаваем суму, унесеную ў таварыства інвестыцыйнага фонда.
Адзінкі ўдзелу ў інвестыцыйных фондах можна купляць замежнікам, калі яны:
- Фізічныя асобы, якія не жывуць у РП
- Юрыдычныя асобы, якія не маюць прадстаўніцтва ў РП
- Іншыя суб'екты, якія ня маюць прадстаўніцтва ў РП
Больш інфармацыі аб фондах (параўнанне прадуктаў, біржавыя і валютныя курсы, рэкамендацыі):
http://fundusze-inwestycyjne.mybank.pl/
http://www.bankier.pl/inwestowanie/fundusze/


