Фінансавыя кансультацыі ў Польшчы
Калі мы вырашаем атрымаць крэдыт у банку на набыццё нерухомасці, аўтамабіля ці на развіццё фірмы, трэба параўнаць прапановы розных устаноў. Але гэта даволі доўгі працэс, на які трэба часу. Замест таго каб шукаць самому, можна звярнуцца ў адну з фірм фінансавых кансультацый. Можна скарыстацца паслугамі такой фірмы таксама ў выпадку, калі мы шукаем спосабы размяшчэння і павелічэння нашага капітала.
Фінансавы кансультант дапаможа нам выбраць дэпазіт, інвестыцыйны фонд ці параіць як інвеставаць нашыя грошы. Шмат кансультантаў прапануюць свае паслугі «бясплатна», беручы камісійны збор з крэдытадаўцы падчас падпісання дамовы.
Найбольш папулярныя фінансавыя кансультанты:
www.expander.pl
goldenegg.pl
www.xelion.pl
www.open.pl
www.domkredytowy.pl
www.finamo.pl
www.moneyexpert.pl
Атрыманне крэдыта
УВАГА! Вельмі хутка і практычна без фармальнасцей можна атрымаць крэдыт у такіх фінансавых установах, як Provident, але працэнтныя стаўкі такога крэдыта звычайна значна вышэй, чым у банку!!! Варта звярнуць увагу на навіну на польскім рынку: крэдыт праз СМС – SMS365. З пачатку можа здавацца, што гэта добрая прапанова. Але пасля знаёмства з усімі ўмовамі аказваецца, што працэнтныя стаўкі па крэдыце могуць складаць могуць складаць некалькі тысяч у год!!!
Трэба адрозніваць два віды крэдытаў: спажывецкі крэдыт і іпатэчны крэдыт. Першы з'яўляецца крэдытам, які выдзяляецца на розныя мэты: набыццё аўтамабіля, канікулы ці набыццё мэблі. Банк, які выдзеляе крэдыт патрабуе рэгістрацыю (у выпадку замежніка – таксама віда на жыхарства), гісторыю працоўнай дзейнасці ў РП і заяву працадаўцы, часта таксама паручыцеля (паручыцель – гэта асоба, якая падцвярджае магчымасць пагашэння крэдыта атрымальнікам крэдыта і адпавядае за гэта сваёй маёмасцю). Звычайна ўмовай атрымання такога крэдыта будзе прадстаўленне дакумента, які падцвярджае права на перабыванне ў РП дольш, чым сам тэрмін пагашэння крэдыта.
Спажывецкія крэдыты ня самыя танныя, а рэальныя працэнтныя стаўкі па іх перавышаюць нават 20 працэнтаў гадавых. Банкі таксама будуць патрабаваць наяўнасці нумара NIP (нумара падатковай ідэнтыфікацыі, які надае Падатковая Служба для спрашчэння рэгулявання падатковых пытанняў). Часам, асабліва пры вялікіх сумах патрэбная таксама завераная копія фармуляра PIT (падатковай дэкларацыі).
Варта звярнуць увагу на рэкламу крэдытаў з працэнтнай стаўкай напрыклад у 7%. Гэтыя працэнтныя стаўкі звычайна намінальныя і не ўключаюць камісійных збораў. Варта пытацца ў банку ці правяраць на сайце рэальныя працэнтныя стаўкі.
Каб атрымаць іпатэчны крэдыт (напрыклад, на набыццё кватэры) патрэбная рэгістрацыя, на сённяшні дзень таксама ўласны ўклад, больш доўгая гісторыя працоўнай дзейнасці ў РП, высокія прыбыткі, падцеверджаныя працадаўцам, выпіскі з рахунку, папярэдняя дамова і высвятленне праўнага стану (прынамсі пытання чыстасці іпатэкі) набываемай нерухомасці. Апрача дадзенага банкам узроўня працэнтнай стаўкі трэба памятаць, што мы таксама будзем аплочваць іншыя выдаткі, звязаныя з атрыманнем гэтага крэдыта.
Іпатэчныя крэдыты ў РП прадстаўляюцца не толькі ў злотых. Шмат людзей бярэ крэдыт у еўра і швейцарскіх франках. Доўг у замежнай валюце звычайна звязаны з вялікай рызыкай. Банкі больш строга вылічваюць крэдытаздольнасць асоб, якія жадаюць узяць крэдыт у іншай валюце, чым злоты. Кансерватыўныя эксперты раяць браць крэдыт у той валюце, у якой мы атрымліваем прыбытак.
Кожная заява аб прадстаўленні крэдыта разглядаецца індывідуальна. Замежнік можа быць аднесены банкам да кліентаў з высокай рызыкай і ў сувязі з гэтым можа атрымаць больш высокі крэдытны ўзнос. Працэдура прадстаўлення крэдыта можа працягвацца нават больш за тры месяцы, у залежнасці ад банку.
Сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах
|
Від крэдыта |
Сярэднія працэнтныя стаўкі |
|
Спажывецкі |
22,8% |
|
Жыллёвы крэдыт у польскіх злотых |
8,1% |
|
Жыллёвы крэдыт у еўра |
5,6% |
|
Жыллёвы крэдыт у доларах ЗША |
4,9% |
|
Жыллёвы крэдыт у швейцарскіх франках |
4,3% |
Крыніца: Нацыянальны банк Польшчы, уласная інфармацыя
Падпісанне крэдытнай дамовы – гэта рашэнне на шмат гадоў. Нельга прымаць такое рашэнне занадта хутка, трэба добра разгледзець прапановы розных банкаў. Нам могуць дапамагчы фінансавыя дарадцы, але да іх радаў трэба адносіцца скептычна. Калі мы ў гэтым слаба арыентуемся, то трэба каб нам дапамагаў вопытны і давераны знаёмы.
Зменшыць кошт іпатэчнага крэдыта можа праграма «Сям'я на сваім». Удзельнічаць у ім могуць муж і жонка або асобы, якія самотна выхоўваюць дзяцей і якія ня маюць уласнай нерухомасці. У праграме могуць удзельнічаць змешаныя сем'і, дзе муж ці жонка з'яўляюцца замежнікам.


