Крызісная сітуацыя – Паліцыя (напрыклад, удзел у аварыіі, дача паказанняў)
Калі іншаземец удзельнічаў, напрыклад, у аварыі і павінен даць паказанні, ці звяртаецца ў паліцыю, каб заявіць аб злачынстве, пры гэтым не валодаючы польскай мовай на камунікатыўным узроўні, то перакладчык прыцягваецца за кошт Дзяржаўнага казначэйства.
Можа здарыцца сітуацыя, што кошты, звязаныя з працай перакладыка, будуць уваходзіць у кошты судзебнага следства, а суд вынесе рашэнне, што выдаткі следства павінна аплаціць адна са старон. Усё часцей здараецца, што паліцэйскія, якія працуюць у Аддзеле дарожнага руху (Wydział Ruchu Drogowego), валодаюць англійскай мовай, што ў большасці выпадкаў палягчае размову.


