Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Экзамен/сертыфікат, які пацвярджае веданне польскай мовы

Закон аб польскай мове уводзіць магчымасць атрымання іншаземцамі ці польскімі грамадзянамі, якія пражываюць увесь час за мяжой, афіцыйнага пацверджання ведання польскай мовы пасля сдачы экзамена дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі.

У 2004-2008 гадах гэтым правам скарысталіся амаль 1500 чалавек.

Экзамен праходзіць у Польшчы або ў замежным цэнтры, калі набярэцца як мінімум 20 жадаючых. Кошт экзамена залежыць ад яго ўзроўню. Кошт экзамена на пачатковым ўзроўні (B1) - 60 еўра, на сярэднім узроўні (B2) - 80 еўра, на складаным узроўні (C2) - 100 еўра. Аплата за выдачу сертыфікату ў памеры 20 еўра бярэцца пасля атрымання інфармацыі аб станоўча сдадзеным экзамене. Дакументам, які пацвярджае веданне польскай мовы як замежнай, з'яўляецца сертыфікат, які выдае камісія.

Экзамены адбываюцца на трох узроўнях цяжкасці: пачатковым (B1), сярэднім агульным (B2) і складаным (C2). Умовай доступу да экзамену на ўзроўнях B1 і B2 з'яўляецца дасягненне не пазней дня экзамена 16-гадовага ўзросту, а в выпадку ўзроўня C2 – 18-гадовага. Арганізацыйным падраздзяленнем з'яўляецца Бюро па прызнанні адукацыі і міжнароднага абмена Міністэрства народнай адукацыі і спорту (Biuro Uznawalności Wykształcenia i Wymiany Międzynarodowej Ministerstwa Edukacji Narodowej i Sportu).

Экзамен складаецца з пяці раўназначных частак, у якіх правяраецца названая вышэй падрыхтоўка ў мове і напісанні. Каб сдаць экзамен, неабходна атрымаць 60% у кожнай частцы эказмену.

Больш інфармацыі пра экзамен і запіс можна атрымаць па электроннай пошце: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it , а таксама на сайце www.buwiwm.edu.pl (Інтэрнэт-старонка на польскай мове). На сайце размешчаны таксама прыкладныя экзаменацыйныя тэсты.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.