Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Моўныя курсы ў Польшчы

Звычайна акадэмічная гадзіна ў рамках групавога курса складае 45 хвілін (акадэмічная гадзіна); у такіх адзінках апісаны прыведзеныя ніжэй курсы.

Фірмы

У Польшчы дзейнічаюць фірмы, якія спецыялізуюцца на навучанні польскай мове як замежнай. Цана на курсы адрозніваецца ў залежнасці ад фірмы, інтэнсіўнасці, а таксама кольскасці людзей у группе. Многія фірмы, якія прапаноўваюць моўныя курсы, могуць прапанаваць таксама індывідуальныя заняткі і перакладчыцкія паслугі.

ВАРШАВА (па стане на 1 кастрычніка 2009 г.)

  • Academia Polonica (Інтэрнэт-старонка на англійскай, французскай, нямецкай мовах); школа арыентавана перш за ўсё на замежных прадпрымальнікаў у Польшчы і прапануе заняткі ў асноўным у фірме кліента (індывідуальныя або групавыя); урокі польскай мовы могуць адбывацца на 8 узроўнях удасканалення навучання, школа таксама прапануе заняткі па польскай мове, якія змяшчаюць інфармацыю аб культуры і гісторыі Польшчы, для іншамоўных студэнтаў. Кошт за курс для арганізаванай группы з 5 чалавек: 125 польскіх злотых за кожныя 45-хвілінныя заняткі (для ўсёй групы), кошт удзелу ў курсах, арганізаваных школай: 32 польскіх злотых за 45 хвілін з чалавека (кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )
  • Business Service Agency (Інтэрнэт-старонка на англійскай мове); школа арганізуе курсы на канікулах і семестральныя курсы (кошт 30-гадзіннага курса складае каля 600 польскіх злотых); кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
  • Цэнтр польскай мовы (Centrum Języka Polskiego): www.cjp.pl (Интэрнэт-старонка на англійскай мове); школа прапаноўвае 44-гадзінныя курсы (па 60 хвілін) па цане 1700 польскіх злотых, прапаноўваюцца таксама курсы па падрыхтоўцы да дзяржаўнага сертыфікацыйнага экзамена; (кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )
  • Цэнтр навучання польскай мове (Centrum Kształcenia Języka Polskiego) (Інтэрнэт-старонка на рускай і англійскай мовах), школа прапаноўвае рэгулярныя групавыя курсы (кошт курса, які ўключае 72 акадэмічныя гадзіны, у группе з 3-10 чалавек каштуе каля 1700 польскіх злотых), інтэнсіўныя групавыя курсы і курсы па выхадных; для тых, хто трохі размаўляе па-польску, школа прапаноўвае моўную практыку; (кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )
  • Футура (Інтэрнэт-старонка на англійскай мове); заняткі адбываюцца ў завочнай форме - кожны 2 тыдзень у суботу і нядзелю (працягваюцца 5-6 акадэмічных гадзін); курс працягваецца 3 месяцы і ўключае 50 акадэмічных гадзін, каштуе 1100 польскіх злотых, заняткі адбываюцца на 4 узроўнях удасканалення; (кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )
  • Інстытут навучання іншаземцаў (Instytut Kształcenia Obcokrajowców IKO) (Інтэрнэт-старонка на англійскай мове); арганізуе як групавыя курсы (кошт моўнага курса складае каля 1500 польскіх злотых за 66 акадэмічных гадзін, якія адбываюцца на працягу 2,5 мес.), так і індывідуальныя; для тых, хто жадае хутка авалодаць мовай, школа рэкамендуе інтэнсіўныя курсы – заняткі праходзяць штодзённа ці па выхадных. Кошт інтэнсіўнага курса складае каля 1500 польскіх злотых (кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )
  • Фонд навучання замежным мовам Linguae Mundi (Fundacja Nauki Języków Obcych Linguae Mundi); Фонд выконвае праекты, накіраваныя на розныя группы іншаземцаў, у рамках якіх яны могуць бесплатна карыстацца заняткамі па польскай мове (пра бягучыя праекты можна даведацца ў офісе Фонду); акрамя таго, Linguae Mundi прапануе індывідуальныя заняткі, а таксама правядзенне заняткаў для арганізаванай группы (прыблізны кошт за гадзіну для аднаго чалавека ў группе, якая налічвае больш 5 чалавек, складае 10 польскіх злотых за акадэмічную гадзіну, у группе да 5 чалавек – 20 польскіх злотых; (кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )
  • Schola Polonica (Інтэрнэт-старонка на англійскай мове); школа спецыялізуецца ў асноўным на бізнес-кліентах, адсюль і высокі кошт курса: за месяц вучобы (16 акадэмічных гадзін) каля 600 польскіх злотых, за 4-месячны курс (60 гадзін) – 2300 польскіх злотых; аднак школа прапануе рэкламную акцыю, накіраваную на «Славян»: курс польскай мовы, які ўключае 60 акадэмічных гадзін, каштуе 1100 польскіх злотых; курс адбываеццы пры наборы группы, якая складаецца як мінімум з 5 чалавек (кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )
  • Школа, якая дзейнічае пры Аддзяленні паланістыкі Варшаўскага універсітэта: Polonicum – Цэнтр польскай мовы і польскай культуры (Polonicum – Centrum Języka Polskiego i Kultury Polskiej), гэта старэйшы цэнтр такога тыпу ў Польшчы; звычайна туды трапляюць замежныя студэнты Варшаўскага універсітэта, але таксама могуць навучацца і іншыя іншаземцы. Курсы праводзяцца ў форме трыместраў і могуць быць ў выглядзе рэгулярнага курса (прыблізна 60-70 акадэмічных гадзін у залежнасці ад трыместра) ці інтэнсіўнага курса (прыблізна 90 акадэмічных гадзін, сустрэчы 3 разы ў тыдзень). Кошт адной акадэмічнай гадзіны складае 23 польскіх злотых. Polonicum арганізуе таксама курс польскай мовы і польскай культуры для іншаземцаў падчас канікул. У ім можна прыняць удзел у рамках стыпендый, або на умовах аплаты. Кошт курса складае 2000 польскіх злотых + выдаткі на пражыванне (пражываць можна ў інтэрнаце). Больш інфармацыі можна знайсці на Интэрнэт-старонцы Polonicum (контакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )

ХУТКАМОЎКІ:

W Szczebrzeszynie chrząszcz brzmi w trzcinie
(В Шчэбжэшыне хшчоншч бжми в тшцине – пераклад: у Шчэбжэшыне жук гудзіць у трасніке).

Król Karol kupił królowej Karolinie korale koloru koralowego
(Круль Кароль купил крулёвей Каролине корале колёру коралёвэго – пераклад: Кароль Кароль купіў каралеве Караліне пацеркі каралавага колеру).

Suchą szosą Sasza szedł
(Сухом шосом Саша шэдл – пераклад: Саша ішоў па сухой шашы).

КРАКАЎ (па стане на 1 кастрычніка 2009 г.)

Кракаў з'яўляецца горадам, які прываблівае вялікую колькасць турыстаў. Таму тут ёсць шмат моўных школ, якія прапаноўваюць кароткія і дастаткова дарагія курсы польскай мовы, якія спалучаюцца з культурнай праграмай, сярод якіх можна назваць, напрыклад:

  • International School of Polish Language and Culture in Kraków (Інтэрнэт-старонка на англійскай, нямецкай, французскай і італьянскай мовах), школа арентавана ў асноўным на турыстаў, якія прыязджаюць у Польшчу на кароткі час: прапаноўваюцца інтэнсіўныя групавыя курсы і індывідуальныя курсы; поўны 2-тыднёвы курс для групы з 5 чалавек (прыблізна 4 акадэмічных гадзіны штодзённа) разам з пасляабедзеннай культурнай праграмай складае каля 280 еўра; (кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )

У Кракаве можна знайсці такія школы, якія прапаноўваюць рэгулярныя семестравыя курсы:

  • Школа замежных моў «Малы рынак» (Mały Rynek - Szkoła Języków Obcych) (Інтэрнэт-старонка на англійскай, нямецкай, французскай і італьянскай мовах); прапаноўвае інтэнсіўныя курсы на працягу ўсяго года (60-гадзінны курс, які працягваецца 2,5 тыдні, каштуе каля 370 еўра), індывідуальныя заняткі, а таксама семестравыя курсы (кошт 60-гадзіннага курса складае каля 370 еўра); кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
  • Школа, якая дзейнічае пры Ягелонскім універсітэце – Школа польскай мовы і культуры (Szkoła Języka i Kultury Polskiej) (Інтэрнэт-старонка на англійскай і нямецкай мовах); арганізуе курсы (60-гадзінны курс каштуе 1200 польскіх злотых); кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

Як і ў любой краіне, у Польшчы, акрамя афіцыйнай мовы, функцыянуе размоўная мова. Яе спецыфічнай разнавіднасцю з'яўляецца мова скарачэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў СМС-паведамленнях і электроннай пошце. Тут не траціцца час на напісанне. Адсюль, напрыклад, замест таго, каб напісать «pozdrawiam» (прывітанне), напішуць «pzdr» або «pozdr». У электроннай пошце і СМС-паведамленнях можна таксама выразіць эмоцыі без слоў ;)

Арганізацыі:

Неўрадавыя арганізацыі, якія фінансуюцца за кошт ахвяраванняў, фондаў ЕС і/ці якія выкарыстоўваюць дапамогу мясцовых або цэнтральных улад. Таму курсы, якія яны прапаноўваюць, звычайна з'яўляюцца бесплатнымі. Аднак трэба памятаць, што ў залежнасці ад крыніц фінансавання, дзеянні дадзенай арганізацыі могуць быць накіраваны на іншаземцаў рознага тыпу. Лепш за усё звязацца з дадзенай арганізацыяй і спытаць аб дзеючых прапановах.

ВАРШАВА

  • Цэнтр Сустрэч у Варшаве (Centrum Powitania w Warszawie) з'яўляецца кансультатыўным пунктам для мігрантаў. Тут яны могуць скарыстаць з курсаў польскай мовы, юрыдычных кансультацый і атрымаць дапамогу у пошуку працы, аба прыняць удзел у культурных мерапрыемствах. Там жа знаходзіцца бібліятэка з кнігамі для навучання польскай мове, а таксама кнігі на замежнай мове. (кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )
  • Польская гуманітарная акцыя (Polska Akcja Humanitarna); заняткамі польскай мовы для (усіх) іншаземцаў займаецца Цэнтр дапамогі бежанцам (Centrum Pomocy Uchodźcom) ( This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )

Вышэйшыя навучальныя ўстановы і летнія школы польскай мовы

На тых студэнтаў, хто пачынае вучобу ў Польшчы, звычайна накіраваны спецыяльныя прапановы (глядзі: адукацыя ў Польшчы). Некаторыя універсітэты ў Польшчы (напрыклад, Варшаўскі універсітэт - Polonicum, Сілезскі універсітэт) таксама арганізуюць летнія школы польскай мовы.

Упраўленне па труду

Асобы, якія маюць права для рэгістрацыі як беспрацоўныя ў Упраўленні па труду, маюць магчымасць скарыстаць з курсаў і навучання, якія прапаноўваюццца Упраўленнем. Упраўленне па труду ў Варшаве прапаноўвае курсы польскай мовы для іншаземцаў (падрабязнасці:  www.up.warszawa.pl у закладке szkolenia («навучанне»)).

ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ ЗАНЯТКІ

  • Большасць фірм, якія прапаноўваюць групавыя курсы, прапаноўваюць таксама і індывідуальнае навучанне; цана індывідуальных заняткаў (звычайна акадэмічная гадзіна, або 45 хвілін) вагаецца ў межах 50-60 польскіх злотых у залежнасці школы і горада. Некаторыя фірмы праводзяць толькі індвывідуальныя заняткі, напрыклад, Fortima ў Варшаве: www.fortima.pl, кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
  • Прапановы індывідуальных заняткаў лепш за ўсё шукаць на Інтэрнэт-старонках з аб'явамі; кошт гадзіны заняткаў вагаецца ў залежнасці ад горада ад 30 да 50 злотых.

Каб знайсці аб'яву, трэба запісаць у поле пошука фразу на англійскай мове: learn polish, polish for foreigners («навучанне польскай мовы, польская мова для іншаземцаў») або на польскай мове: (nauka polskiego, polski dla cudzoziemców). Прыклад старонак з кароткімі аб'явамі:
www.olx.pl
www.gumtree.pl

Таксама можна скарыстаць з Інтэрнэт-форумаў, напрыклад, forum.gazeta.pl. Таксама рэкамендуем рускамоўныя форумы, напрыклад: www.rosjanie.pl, svoi.pl

Тандэмы

Тандэмы з'яўляюцца рашэннем для тых, хто не толькі жадае вывучыць польскую мову, але і ў стане таксама падзяліцца веданнем мовы (неабавязкова роднай). У тандэме вучацца два чалавека. Адным з галоўных прынцыпаў заняткаў у тандэме з'яўляецца тое, што ні адна са старон не аплочвае вучобу. Спосаб навучання залежыць ад людзей, якія ўдзельнічаюць у спатканнях: тандэм можа быць у форме моўнай практыкі, можа сканцэнтравацца на граматыцы ці на напісанні. На наступных сайтах можна зарэгістравацца і шукаць людзей для тандэму:
tandemy.pno.pl
tandem-krakow.pl (Кракаў)
telecom-paristech.fr (Інтэрнэт-старонка на рускай і англійскай мовах)
www.ang.pl

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.