Карта паляка
Карта паляка была распрацавана як дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да нацыянальнай супольнасці палякаў. Карта паляка можа быць выдана асобе, якая на дзень падачы заявы мае грамадзянства адной з дзяржаў былога СССР ці статус асобы без грамадзянства ў адной з гэтых дзяржаў і цалкам адпавядае ўсім наступным умовам:
- выяўляе сваю сувязь з польскім народам праз як мінімум базавае веданне польскай мовы, якую лічыць сваёй роднай мовай, а таксама праз веданне і прытрымліванне польскіх традыцый і звычаяў;
- у прысутнасці консула Рэспублікі Польшча падасць пісьмовую дэкларацыю аб прыналежнасці да польскага народу;
- дакажа, што як мінімум адзін з яго бацькоў, ці дзед (бабка), ці абодва прадзеда (абедзве прабабкі) з'яўляюцца ці былі палякамі па нацыянальнасці ці мелі польскае грамадзянства, альбо прадаставіць даведку ад упаўнаважанай польскай арганізацыі ў краіне пражывання, якая пацвярджае актыўны ўдзел па падтрымцы і развіццю польскай мовы і культуры ці польскай нацыянальнай меншасці, на працягу як мінімум 3 апошніх гадоў.
Карта паляка можа быць выдадзена таксама асобе, паходжанне якой было правамоцна пацверджана, згодна нормам Закону «Аб рэпатрыяцыі» ад 9.11.2000 г. (Веснік законаў, № 53, паз. 532 з наступнымі змяненнямі). (Ustawa z dnia 9.11.2000 r. o repatriacji (Dz. U. nr 53, poz. 532 z późn. zm.)).
Заявы на выдачу Карты паляка прымае консул, адпаведна месцу пражывання заяўніка.
Больш дэталёва на тэму Карты паляка
Юрыдычная падстава:
Закон «Аб Карце паляка» (Ustawa o Karcie Polaka)
Навелізацыя Закону «Аб Карце паляка» (Nowelizacja Ustawy o Karcie Polaka)
ЗАКОН «Аб рэпатрыяцыі» ад 9 лістапада 2000 г. (USTAWA z dnia 9 listopada 2000 r. o repatriacji)
|
УВАГА! Уладальнік Карты паляка не атрымлівае польскага грамадзянства, пастаяннага віда на жыхарства (права пастаянна знаходзіцца) у Польшчы. Карта паляка не замяняе візу і не дае права перасякаць мяжу. Але: Карта паляка дае права бясплатна атрымліваць візы ў консульстве РП і легальна працаваць на тэрыторыі РП. |


