Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Легалізацыя далейшага побыту ў Польшчы

Існуюць прадумовы для хадайніцтва аб атрыманні візы на тэрыторыі РП, але гэта выключныя сітуацыі. Выдачай віз на тэрыторыі Польшчы займаецца ваявода ў тым ваяводстве, дзе Вы жывёце. Напрыклад, атрыманне візы на тэрыторыі Польшчы магчыма ў выпадку непаўналетняй асобы, якая нарадзілася на тэрыторыі РП, адзін з бацькоў якой знаходзіцца ў Польшчы на падставе візы. Ваявода працягвае візу толькі ў выпадку з'яўлення падзей, якія не залежаць ад волі іншаземца і якія немагчыма было прадугледзець у момант выдачы візы консулам (напрыклад, шпіталізацыя).

Візу можна працягнуць толькі адзін раз. Перыяд побыту на падставе візы не можа перавышаць:

  • 3 месяцы на працягу 6 месяцаў, у выпадку адзінай візы для побыту, пачынаючы з дня першага ўезду,
  • 1 года – у выпадку нацыянальнай візы для побыту.

Перыяд побыту на падставе працягнутай візы не можа перавышаць перыяду побыту, прадугледжанага для адзінай ці нацыянальнай візы. Заява на працяг візы падаецца як мінімум за:

  • 7 дзён да заканчэння перыяду побыту, адзначанага ў наяўнай адзінай візе,
  • 14 дзён да заканчэння перыяду побыту, адзначанага ў наяўнай нацыянальнай візе.

На тэрыторыі РП выдаюцца таксама працэдурныя візы, і так адбываецца тады, калі адпаведнае ўпраўленне не ў стане выдаць у пэўны тэрмін карту побыту (karta pobytu).

Працяг візы – гэта толькі адзін са спосабаў легалізацыі побыту. Часцей за ўсё іншаземцы, якія хочуць легалізаваць далейшы побыт у Польшчы, хадайнічаюць аб атрыманні віда на жыхарства на пэўны перыяд (zezwolenie na zamieszkanie na czas oznaczony). Акрамя таго, існуюць таксама іншыя віды дакументаў. У прыведзенай ніжэй табліцы пералічаны патрэбныя дакументы і пададзена асноўная інфармацыя аб адміністрацыйным працэсе.

УВАГА! У Польшчы, у адрозненні ад некаторых іншых краін, не існуе такога паняцця, што пакуль Вы знаходзіцеся ў працэдуры хадайніцтва аб атрыманні дакумента для побыту, напрыклад, карты часовага побыту, то Вы знаходзіцеся ў Польшчы легальна. Але калі Вы падалі дакументы, а канчатковага рашэння яшчэ няма, то Аддзел па справах іншаземцаў Мазавецкага ваяводскага ўпраўлення (Wydział Spraw Cudzoziemców Mazowieckiego Urzędu Wojewódzkiego) абавязаны выдаць Вам працэдурную візу на перыяд не меншы, чым да даты выдачы рашэння.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.