Аблігацыі дзяржаўнага казначэйства
Аблігацыі дзяржаўнага казначэйства з'яўляюцца відам крэдыта, які займае ўрад РП у прыватных асоб. Набыццё ашчадных аблігацый могуць здзяйсняць замежнікі, якія маюць статус рэзідэнта:
- Ашчадныя аблігацыі на два гады (з пастаяннымі працэнтнымі стаўкамі)
- Ашчадныя аблігацыі на чатыры гады (са зменнай працэнтнай стаўкай, залежнай ад узроўня інфляцыі)
Набыццё рынкавых аблігацый могуць здзяйсняць як рэзідэнты, так і нерэзідэнты, якія з'яўляюцца фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, а таксама, якія не маюць правасуб'ектнасці (апрача фінансавых устаноў – банкаў, інвестыцыйных фондаў, страхавых кампаній, пенсійных фондаў і г. д.):
- Рынкавыя аблігацыі тэрмінам на тры гады (са зменнай працэнтнай стаўкай і працэнтамі, якія налічваюцца кожныя паўгода)
- Рынкавыя аблігацыі тэрмінам на пяць год (з пастаяннай працэнтнай стаўкай, якая выплочваецца кожны год)
Рынкавыя аблігацыі, г. зн. тэрмінам на тры і пяць гадоў можна прадаць раней тэрміна пагашэння на Біржы Каштоўных Папераў. У выпадку з ашчаднымі аблігацыямі (на 2, 4 і 10 год) можна скарыстацца з магчымасці датэрміновага набыцця, якое здзяйсняе дзяржава. Да таго ж ашчадныя і рынкавыя аблігацыі можна сбыць на падставе дамовы продажу ці дарэння.
Продаж ашчадных аблігацый магчымы пасля прадстаўлення іх да датэрміновага выкупу, в гэтым выпадку з належных працэнтаў ад кожнай аблігацыі вылічывецца сума ў 1 злоты. Можна таксама прадаць аблігацыі на аснове грамадзянска-прававой дамовы і тады ня трэба плаціць дзяржаўную пошліну.
Пасля заканчэння тэрміна дзеяння аблігацыі, Казначэйства здзяйсняе выкуп аблігацыі і выплочвае належныя працэнты.
Прасцей за ўсё купіць аблігацыі ў аддзяленнях банка PKO BP, па тэлефоне ці непасрэдна ў Інтэрнэце


