Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Пракат аўтамабіляў

У Варшаве можна ўзяць аўтамабіль напракат. У Польшчы ёсць шмат фірм, якія прапаноўваюць пракат рознага тыпу аўтамабіляў. Умовай праката ў кожнай з іх з’яўляецца сапраўднасць у Польшчы правоў кіравання аўтамабілям. Іншыя ўмовы ставяцца ў кожнай асобнай фірме, напрыклад, ніжняя мяжа ўзросту асобы, якая бярэ аўто на пракат (звычайна 21 год), абавязак застаўляць аўтамабіль на ахоўваемых стаянках, два тыпы цэннікаў – сезонны і нармальны, велічыня закладу (гатоўкай ці на крэдытнай картцы).

Чым больш тэрмін праката, тым ніжэй кошт. У выпадку неабходнасці выезда за мяжу на такім аўтамабілі, неабходна абгаварыць гэта з фірмай. Ад замежнікаў часта патрабуюцца не толькі правы кіравання, але і пашпарт, крэдытная картачка.

УВАГА! Перш чым узяць напракат аўтамабіль, неабходна больш даведацца аб страхоўцы і аб тым, ці не абмяжоўвае фірма колькасць кіламетраў, якую можна праехаць, а таксама аб магчымых дадатковых аплатах (напрыклад, за падрыхтоўку аўтамабіля). Калі жадаеш скарыстацца паслугай podstawienia аўтамабіля, пераканайся, колькі гэтая паслуга каштуе.

Каб самастойна знайсці пракаты аўтамабіляў у выбраным горадзе і зарэзэрваваць аўто, скарыстайся Інтэрнэт-старонкай:
www.staypoland.pl (на ангельскай, рускай мовах).
Прыклады фірм, у якіх можна ўзяць напракат аўтамабілі ў Вашаве (кошты датычацца найбольш кароткага, г. зн. найбольш каштоўнага праката):

  • AKM Business&Travel Service; пракат аўто класа A без ліміту: 125 зл./суткі (спецыяльная прапанова: 70 зл./суткі); кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
  • Car4Rent (старонка на ангельскай мове); кошт праката аўто класа A: 180 зл./суткі ў выпадку аднадзённага ці двухдзённага праката цана складае да 95 зл./суткі; (кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )
  • Express Rent a Car (старонка на ангельскай мове); аддзелы знаходзяцца ў буйнейшых гарадах Польшчы, аўто можна замовіць з любога гораду з дапамогай Інтэрнэт-фармуляра; клас A: 70 зл./суткі
  • LeCar; самыя маленькія аўто ад 80 зл./суткі; (кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it )
  • Local Rent a Car (старонка на ангельскай мове) – пракат аўто класа A каштуе 40 USD/суткі ў сезон (каля 35 USD па-за сезонам); кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it ;

Ровары

Варшаву ўсё яшчэ цяжка назваць горадам дружалюбным да ровараў. Сытуацыя, на шчасце, змянаецца – у горадзе з’яўляецца ўсё больш веласіпедных сцежак і стоек, да якіх можна прышпіліць ровар.

Карты ўсіх веласіпедных сцежак

Веласіпедныя сцежкі абазначаныя блакітным знакам. Тэарэтычна перамяшчацца па іх павінны толькі веласіпедысты. Аднак часта на сцежках паркуюць аўтамабілі, гуляюць пешаходы. Калі мы не карыстаемся веласіпеднай сцежкай, мы павінны весці ровар па вуліцы, а не ехаць на ім. Калі едзем на змярканні, варта памятаць аб адпаведным асвятленні ровара (згодна з адпаведным распараджэннем, гэта белы ліхтар спераду і чырвоны – можа мігцець – ззаду). Асобам, якія жадаюць адпачыць, катаючыся на ровары,  асабліва раім 37-кіламетровы Szlak Wisły, які ляжыць у асноўным уздоўж ракі па восі поўнач-поўдзень. Тыя, хто не мае ўласнага ровара, могуць карыстацца пракатам:

  • Local Rent a Car; у залежнасці ад віда ровара (гарадзкі, горны і г. д.) цана вагаецца ад каля 14 да 22 эўра за дзень. Калі бярэм ровар напракат на 2-5 дзён, кошт складае ад каля 10 да 18 эўра ў дзень. Фірма бясплатна даставіць ровар у любы гатэль у Варшаве. У кошт праката ўваходзіць таксама карыстанне шлемам, помпай, ліхтаром і шыфрам. Увага: у выпадку праката неабходна заставіць заклад у памеры 250 эўра (гатоўкай альбо на крэдытнай картцы) – яго вяртаюць, калі вы вернеце ровар, кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
  • Praska Wypożyczalnia Rowerów „Kołuj z Pragą”: тут можна ўзяць на пракат бясплатна адзін з 50 ровараў; пракат працуе толькі ў летні перыяд (да 15 верасня). Каб узяць ровар на ноч, трэба заставіць 50 зл. і дакумент, які пацвярджае асобу; пракат знаходзіцца ў старым будынку Wytwórni Wódek Koneser, які сам па сабе варты наведвання.
  • Wygodny Rower: валадараць тут гарадзкія ровары; цана за цэлы дзень (падчас працы праката): 36 зл. Суткі (24 гадзіны з моманту пракату): 40 зл. Трэба заставіць заклад у памеры 200 зл. На месцы знаходзіцца таксама сэрвіс і крама ровараў, кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it . Фірма прапаноўвае таксама паездкі на роварах па Варшаве, падрабязнасці: www.warsawbybike.pl
  • Hostel Oki Doki дае напракат ровары; кошты: 8 зл./гадзіна, 37 зл./дзень; для гасцей гатэля прадугледжаны больш нізкія цэны; патрэбен заклад у памеры 400 зл./100 эўра, кантакт: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.