Таксі
У Варшаве курсіруюць і ліцэнзаваныя таксі, і так званыя «прыватныя перавознікі», афармленне аўтамабіляў якіх вельмі падобнае да таксі. Ліцэнзаваныя таксі павінны быць абазначаныя адпаведным чынам (лямпа «taxi», якя свеціцца, на даху аўто, герб горада – Сірэнка - на пярэдніх бакавых дзвярах і жоўта-чырвоная паласа з нумарам), у іх павінны быць таксаметры і фіскальныя апараты, кошты за кіламетр не могуць перавыіць коштаў, устаноўленых уладамі горада.
«Прыватнікі» могуць прапаноўваць нізкія стаўкі, аднак трэба быць асцярожным – кіроўца можа патрабаваць ад нас велізарную суму, а мы павінны яе заплаціць, калі мы не абгаварылі перад паездкай кошт кіламетру, і ён не прадстаўлены ў пісьмовай форме. У такіх таксі часта няма таксаметраў, якія лічаць кіламетры (хоць фіскальны апарат можа быць), па-гэтаму ўсё залежыць ад кіроўцы. Таксаметр таксама не з’яўляецца гарантыяй якасных паслуг, бо прыватныя перавознікі часта выкарыстоўваюць генератары імпульсаў ці меншыя колы, каб павялічыць колькасць кіламетраў, якія налічаюцца.
Асцярожным трэба быць, калі сядаем у таксі на вуліцы – шмат такіх, у якіх заплацім завышаны кошт. Часцей за ўсё ў аэрапортах і на вакзалах таксісты шукаюць замежнікаў, якія не ведаюць расцэнак. Каб пазбегнуць пераплаты, лепш замовіць таксі па тэлефоне. Аднак заўжды трэба запытацца аб кошце кіламетру і аб прыкладным кошце паездкі па ўказаным адрасе.
Варта кантраляваць таксаметр, калі ён ёсць у аўтамабілі, і не плаціць кошт вышэй, чым ён паказвае. Ноччу (звычайна ад 22 да 6 раніцы) і у weekend (ад вечара пятніцы да раніцы панядзелка), а таксама ў святы, кошты вышэйшыя, чым на працягу дня і ў іншыя дні тыдня. Больш заплацім за паездку ў прыгарад. Калі ведаем трасу, то лепей сачыць за дарогай, каб таксіст «выпадкова не ездзіў кругамі».
Актуальны Закон Рады Горада Варшавы [Uchwała Rady Miasta Warszawy] устанаўлівае наступныя максімальныя стаўкі на праезд у таксі ў сталіцы (не датычацца так званых прыватных перавознікаў):
- Пачатковая аплата – max. 6 зл.
- Дзённы тарыф (ад 6 да 22) для гарадзкой зоны – max. 3 зл./км
- Начны тарыф (ад 22 да 6) для гарадзкой зоны, а таксама дзённы ў нядзелі і святы – max. 4,50 зл./км
- Дзённы тарыф (ад 6 да 22) для прыгараднай зоны – max. 6 зл./км
- Начны тарыф (ад 22 да 6) для прыгараднай зоны, а таксама начны ў надзелі і святы – max. 7 зл./км
- 1 гадзіна чакання – max. 40 зл.
Таксі павінны мець умантаваныя фіскальныя касы, у сувязі з чым, пасля аплаты за праезд, можна папрасіць чэк, на якім апісаны маршрут паездкі. Можам папрасіць назваць колькасць кіламетраў, якую мы праехалі.
Самыя танныя перавозкі (стан на 7. 09. 2009 г.):
- Bayer Taxi (ад 6 да 22): 1.50 зл./км; (ад 22 да 6) і ад 20 у суботу да 6 раніцы ў панядзелак, а таксама святы: 2.25 зл/км, тэлефон: (022) 1 96 67
- City Warsaw Taxi (ад 6 да 22): 1.80 зл./км, (ад 22 да 6) і ад 20 у суботу да 6 у панядзелак: 2.70 зл./км, тэлефон: (022) 1 94 59
- Night drivers (ад 6 да 22): 1.60 зл./км (ад 22 да 6) і weekend: 2.10 зл./км – працоўнікі таксама адвязуць ваш аўтамабіль, зробяць пакупкі, даставяць пасылку, нават выгуляюць сабаку!; замова таксі: 0 502 200 967, 0 504 020 226, 507 828 277
- Grosik Taxi (ад 6 да 22): 1.60 зл./км, (ад 22 да 6) і weekend: 2.30 зл./км, тэлефон: (022) 646 46 46
- Volfra Taxi (ад 6 да 22): 1.60 зл./км, (ад 22 да 6) і weekend: 2.40 зл./км, тэлефон: (022) 1 96 25; Volfra прапаноўвае таксама замову таксі з дапамогай SMS (+48 602 10 96 25)
Спіс іншых карпарацый таксі і фірм, якія займаюцца возніцтвам у Варшаве


