Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Турыстычны транспарт

Для тых, хто хоча пазнаць Варшаву з незвычайнага боку, рэкамендуем турыстычныя маршруты:

  • Сезонны рачны трамвай [tramwaj wodny], які плавае па Вісле ў летні час (да 30 верасня). Трамвай выплывае з прыстанку Stare Miasto з набярэжнай каля Mostu Śląsko-Dąbrowskiego, штодзённа ад 9:30 да 16:30, кожную гадзіну. Працягласць рэйса каля 90 хвілін (кошт нармальнага білета - 14 зл., ільготнага – 7 зл.). З гэтага самага месца ў выходныя а 9:30 выплывае рачны трамвай да Zalew Zegrzyński, які знаходзіцца непадалёку ад Варшавы. Рэйс працягваецца каля 7,5 гадзін (кошт нармальнага білета туды і назад - 48 зл). Раім зарэзэрваваць месца па нумары (022) 534 55 04 альбо непасрэдна: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it .
  • фурманка з коньмі [omnibus konny] курсіруе ў Старым і Новым Горадзе  [Starym i Nowym Mieście] ад канца чэрвеня да канца верасня (на такім транспартным сродку перамяшчаліся па Варшаве на пачатку XIX стагоддзя). За адзін раз яна можа перавезці 12 чалавек. Такія фурманкі выяжджаюць з Замкавай Плошчы [Placu Zamkowego] кожны дзень (акрамя панядзелкаў) кожныя паўгадзіны, ад 11:00 да 18:00, поездка працягваецца каля 50 хвілін. Кожны пасажыр атрымлівае ў падарунак буклет, у якім падрабязна апісаная траса, якая праходзіць праз Стары і Новы Горад. Кошты: 12 зл. – білет нармальны на цэлую трасу, 6 зл. – білет нармальны на няпоўную трасу і ільготны білет (да 12 гадоў); варта зарэзэрваваць месца па тэлефоне (022) 534 55 04 альбо: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it ;
  • рэтра трамвай (па суботах і нядзелях у ліпені-жніўні) – лінія T. На такіх трамваях ездзілі калісьці па Варшаве, кандуктар гучна крычаў назву прыпынку, а форма выгона дазваляла ўскакваць і выскакваць з вагона на хаду. Трамвай пачынае (і заканчвае) маршрут на Placu Narutowicza, адкуль выяжджае кожныя 30 хвілін ад 12 да 18.
  • аўтобусы № 100 i 180. Хочаш у экспрэс-тэмпе пазнаёміцца са славутасцямі Варшавы? Тады маршрут №100 для Цябе. Ён забярэ Цябі ў 90-хвіліннае падарожжа са Старога Гораду і назад. Праедзеш каля  Лазенак, Габрэйскіх могілак і па раёне Прага [Łazienek, Cmentarza Żydowskiego i po dzielnicy Praga]. Канечне ж, можна выйсці ў любы момант, каб бліжэй пазнаёміцца з гэтымі месцамі. Аўтобус курсіруе па суботах і нядзелях, а з ліпеня да верасня – штодзённа. Іншым маршрутам, які праходзіць ад Лазенак да Габрэйскіх могілак, з’яўляецца маршрут № 180. Курсіруе на працягу года. Каб ездзіць у гэтых аўтобусах, неабходныя звычайныя білеты гарадзкой камунікацыі. Расклады для абодвух аўтобусаў можна знайсці на Інтэрнэт-старонцы: www.ztm.waw.pl.

Больш інфармацыі на тэму турыстычнай камунікацыі знойдзеш на Інтэрнэт-старонцы:
www.ztm.waw.pl (глядзі закладкі ў левай частцы старонкі).

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.