Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Цягнікі і гарадзкі транспарт

У варшаўскі транспарт уключаныя таксама цягнікі, якія дастаўляюць пасажыраў у прыгарад. Цягнікі з’яўляюцца іншым транспартным сродкам, чым метро, гэта азначае, што спыняюцца яны на асобных прыпынках. Існуе некалькі відаў цягнікоў:

  • Хуткая Гарадзкая Чыгунка (ХГЧ) [Szybka Kolej Miejska (SKM)]
    Цягнікі Хуткай Гарадзкой Чыгункі абазначаныя літарай "S" і лічбай. Існуе адна лінія ХГЧ - S2, якая злучае станцыі Pruszków і Sulejówek Miłosna. Маршрут праходзіць праз две білетныя зоны. Для ХГЧ сапраўдныя тыя ж білеты, што і для іншых гарадзкіх тарнспартных сродкаў (беручы пад увагу зоны). Інтэрнэт-старонка: www.skm.warszawa.pl (старонка на польскай мове; на гэтай старонцы знаходзіцца таксама расклад руху [rozkład jazdy]).
  • Варшаўская Прыгарадная Чыгунка (ВПЧ) [Warszawska Kolej Dojazdowa (WKD)]
    ВПЧ злучае станцыі Warszawа Śródmieście (знаходзіцца недалёка ад Цэнтральнага чыгуначнага Вакзала) і Grodzisk Mazowiecki (прамежкавыя станцыі: Pruszków, Podkowa Leśna). Калі карыстаемся цягніком ВПЧ, на станцыі неабходна купіць білет

Калі мы карыстаемся цягніком часцей, варта запытацца ў касе аб білетах на вызначаны перыяд (напрыклад, на месяц). Куплены на станцыі білет неабходна пракампаставаць у кампосцеры, які знаходзіцца ў цягніку. Спазненне цягніка не ўваходзіць у час сапраўднасці білета. Калі не атрымалася купіць білет загадзя, гэта можна зробіць у машыніста.

УВАГА! Перавозка ровараў патрабуе куплі асобнага аднаразовага білета, а перавозка сабакі (незалежна ад памеру) – білета з 50% зніжкай.

На адрэзку трасы ВПЧ Warszawa-Śródmieście-Opacz необходны «Агульны білет» [wspólny bilet]. Гэта азначае, што па гэтай трасе на цягніках ВПЧ можна падарожнічаць таксама на падставе сапраўдных (пракампаставаных) білетаў ПГТ [ZTM] (такіх, якія неабходныя ў аўтобусах, трамваях, метро) сутачных, 3-дзённых, 7-дзённых,  30-дзённых і 90-дзённых, закадаваных на Варшаўскай Гарадзкой Карце. Інтэрнэт-старонка на польскай мове. На старонцы знаходзяцца таксама расклады руху [rozkład jazdy].

Цягнікі Мазавецкай Чыгункі (МЧ) [Pociągi Kolei Mazowieckich (KM)]
На тэрыторыі мазавецкага ваяводства, цэнтрам якога з’яўляецца Варшава, курсіруюць цягнікі Мазавецкай Чыгункі.
Частка з іх ахоплена так званым «Агульным білетам» [Wspólnym biletem].

«Агульны білет»

Гэта спецыяльная прапанова, у рамках якой уладальнікі некаторых білетаў на асобных участках могуць ездзіць на цягніках Варшаўскай Прыгараднай Чыгункі (ВПЧ) [Warszawska Kolej Dojazdowa (WKD)] (тут неабходныя білеты для Зоны 1), Мазавецкай Чыгункі (МЧ) [Pociągi Kolei Mazowieckich (KM)] (тут трэба памятаць пра две зоны), а таксама на мікрааўтобусах лакальных ліній на тэрыторыі падваршаўкіх гмін без неабходнасці набываць асобныя білеты.

Паслуга «Агульны білет» датычыць тых, хто мае білеты 90-дзённыя, 30-дзённыя (выключаючы білеты на адзін маршрут), 7-дзённыя, 3-дзённыя і сутачныя. Заўвага: калі здарыцца, што карыстаемся гэтага тыпу білетам, але не атрымалася актывізаваць яго перад паездкай, мы павінны знайсці кіраўніка цягніка, які зробіць білет сапраўдным.

Радыус сапраўднасці «Агульнага білета»

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.