Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Метро

Планы будоўлі варшаўскага метро адносяцца яшчэ да часаў міжваеннага 20-цігоддзя. Будаўніцтва першай станцыі пачалі, аднак, толькі ў 1983 г., а першы адрэзак аддадзены ў эксплуатацыю ў 1995 г. Запланавана і II лінія, якая павінна быць скончана да 2013 г. Яна будзе злучаць два берагі Віслы.

Варшава з’яўляецца адзіным горадам у Польшчы, у якім ёсць метро. Зараз функцыянуе адна лінія ў кірунку поўнач-поўдзень. Яна налічвае 21 станцыю і злучае канцавыя станцыі Kabaty і Młociny. Метро пачынае працаваць каля 5 гадзіны раніцы, а апошнія цягнікі ад’яжджаюць каля 24 гадзін. У ноч з пятніцы на суботу і з суботы на нядзелю функцыянуюць дадатковыя рэйсы паміж 24 і 2.30. У гадзіну пік цягнік метро ад’яжджае кожныя 2-3 хвіліны. Час прыбыцця наступнага састава паказваецца на электронных табло на перонах.

Уваходы на пероны метро заблакаваныя турнікетамі, у якія ўбудаваныя кампосцеры. Неабходна з дапамогай іх пракампаставаць білет ці актывізаваць Гарадзкую Карту. Можна трапіць на перон, крыстаючыся ліфтам. Апошні палягчае перамяшчэнне для старэйшых асоб, асоб з калыскамі, з абмежаванымі магчымасцямі і веласіпедыстаў. Перад уваходам у ліфт размешчаныя кампосцеры. Нават калі мы не хочам ехаць, знаходжанне за турнікетамі без білета вядзе за сабой штраф. Перад уваходам не пероны і на саміх перонах знаходзіцца пералік станцый у абодвух кірунках. Такі пералік знаходзіцца таксама ў вагонах. Акрамя гэтага, назва станцыі аб’яўляецца дыктарам. З перонаў можна выйці рознымі выхадамі, па-гэтаму на платформах знаходзяцца інфармацыйныя табліцы, якія падказваюць, на якім баку знаходдзяцца канкрэтныя аб’екты ці вуліцы. На перонах і на некатрых частках трасы мабільныя тэлефоны знаходзяцца ў зоне дзеяння сеткі, аднак яна знікае паміж станцыямі.

Аўтобусы

Варшаўскія аўтобусы абазначаюцца трохзначнымі нумарамі, якія бачны на лабавым шкле аўтобуса і на табліцы збоку. Па сталіцы ездзяць аўтобусы наступных тыпаў:

  • дзённыя і начныя
    Дзённыя аўтобусы абазначаныя нумарамі ад 100 да 399, курсіруюць звычайна ад 4-5 гадзін раніцы да 23-24 ночы. Начныя аўтобусы абазначаныя літарай N і маюць двухзначны нумар, курсіруюць па іншых маршрутах, чым дзённыя. Галоўным перасадачным цэнтрам начных аўтобусаў з’яўляецца Цэнтральны чыгуначны Вакзал [Dworzec Centralny], які знаходзіцца ў самым цэнтры Варшавы. Паміж ім і гандлёвым цэнтрам Złote Tarasy знаходзіцца вялікі аўтобусны прыпынак, ад якога ад’яжджяюць усе начныя аўтобусы.
  • Дзённыя нармальныя (абазначаныя нумарамі ад 100 да 399), дзённыя хуткасныя [pośpieszne] (абазначаныя нумарамі ад 400 да 599) і экспрэс-аўтобусы [ekspresowe] (абазначаныя літарай Е і нумарам – даюць магчымасць хутка перамяшчацца паміж аддаленымі раёнамі).
  • Часовыя аўтобусы абазначаныя літарай Z і нумарам. Пускаюць іх звычайна тады, калі адбываюцца рамонтныя працы на трамвайных лініях на якім-небудзь участку.

На кожным прыпынку павінен знаходзіцца расклад руху аўтобусаў, якія на ім спыняюцца. Здараецца, аднак, што расклад сапсаваны ці няпоўны, але ў кожным транспартным сродку знаходзіцца інфармацыя аб маршруце канкрэтнага аўтобуса і яго прыпынках. Прадстаўлена яна з правага боку ў форме табліцы. У новых аўтобусах ёсць электроннныя экраны, якія паказваюць трасу і аб’яўляюць наступны прыпынак [następny przystanek].

У некаторых аўтобусах каля дзвярэй знаходзіцца спецыяльная кнопка, якая іх адчыняе [przycisk otwierania drzwi]. Яна служыць для эканоміі цяпла зімой і паляпшэння працы кліматызацыі летам. Калі стаім перад дзвярамі, а яны не адчыняюцца, хутчэй за ўсё, неабходна націснуць на кнопку. Акрамя гэтага, ёсць частка прыпынкаў па жаданню [na żądanie], што азначае, што кіроўца не спыніцца на іх, калі не будзе пасажыраў, жадаючых выйсці/увайсці ў аўтобус. Калі мы хочам выйсці на прыпынку па жаданню, неабходна націснуць на кнопку, якая знаходзіцца звычайна над дзвярамі ці каля іх (з надпісам stop ці na żądanie). Расклады руху ўсіх аўтобусаў знаходзяцца на Інтэрнэт-старонцы (закладка: rozkłady jazdy у левай частцы старонкі).

Да варшаўскага аэрапорта Okęcie (як да Тэрмінала 1, так і да Тэрмінала 2) можна дабрацца на аўтобусах № 175 і № 188. Аўтобус № 175 спыняецца каля Цэнтральнага чыгуначнага Вакзала. У аўтобусах, якія рухаюцца па гэтым маршруце, знаходзяцца аўтаматы для самаабслугоўвання (па-ангельску і па-нямецку), у якіх можна купіць білет. Больш на тэмы як дабрацца да Варшавы, як перамяшчацца па тэрыторыі ўсёй Польшчы, знойдзеш у раздзеле партала, прысвечаным чыгуначнаму, аўтобуснаму і паветранаму транспарту.

Трамваі

Трамваі абазначаюцца адна- і двухзначнымі лічбамі. У кожным трамваі знаходзіцца інфармацыя аб маршруце і прыпынках. Размешчана яна з правага боку ў выглядзе табліцы ці ў выглядзе электроннай табліцы ў трамваях новага тыпу. У большасці трамваяў ёсць убудаваная кнопка, з дапамогай якой можна адчыніць дзверы [przycisk otwierania drzwi]. Яна служыць для эканоммі цяпла зімой і паляпшэння працы кліматызацыі летам.

Расклады руху ўсіх трамвяў знаходзяцца на старонцы ZTM (закладка: rozkłady jazdy у левай частцы старонкі). На некаторых прыпынках у цэнтры горада (напрыклад, на Alejach Jerozolimskich) размешчаныя электронныя табло, якія інфармуюць аб часе прыбыцця наступнага трамвая, што палягчае планаванне паездкі. Аднак сістэма недасканалая: часта паказвае памылковы нумар наступнага трамвая, а таксама недакладны час яго прыбыцця.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.