GlobalSIM
У Польшчы можна карыстацца GLOBALSIM – міжнарожнай сім-картай, якую прапануюць таксама ў Расіі і Беларусі.
Гэтая паслуга базіруецца на прапанове лакальных аператараў. Карыстальнік GLOBALSIM атрымлівае сігнал з сеткі з наймацнейшым сігналам ці сам уручную выбірае сетку, якой хоча карыстацца. GLOBALSIM дзейнічае ў 166 краінах, пры гэтым у 66 краінах прапаноўвае бясплатныя ўваходныя спалучэнні, калі нават карыстальнік ня мае сродкаў на рахунку.
Як паведамляе аператар GLOBALSIM спалучэнні выходныя з іншых краін таннейшыя, чым прапанова лакальных аператараў у межах міжнароднага роўмінгу. У Польшчы цана на выходнае спалучэнне - 0,59 долараў, а за адпраўку СМС - 0,4 долара.
GLOBALSIM прапануе таксама перадачу дадзеных па тэхналогіі GPRS. Стаўка – 0,57 долараў за 100 kb незалежна ад сеткі (Era, Orange, Play, Plus). Больш інфармацыі пра GLOBALSIM глядзі на сайце: sim-global.com, globalsim.ru і gsim.by.


