Што варта ведаць, карыстаючыся тэлефонам «на карту»?
У выпадку тэлефонаў«на карту» (pre-paid) незалежна ад аператара існуе некалькі правілаў, якія варта памятаць.
- Агульным прынцыпам, якім кіруецца большасць аператараў з'яўляецца розніца ў стаўках спалучэнняў і СМС ва ўласную сетку (або дадаткова ў стацыянарныя сеткі) і па-за сваёй сеткай. Спалучэнні і СМС у межах адной сеткі ў большасці танней. Розніца можа быць значнай: напрыклад, СМС у межах pre-paid Orange Go (пры папаўненні рахунку за 100 злотых) у сетцы Orange каштуе 0,01 злотых, а ў іншыя сеткі - 0,18 злотых. Варта ў кампаніі знаёмых і сяброў купляць стартавыя пакеты ў той самай сетцы.
- У выпадку тэлефонаў без абанемента дзейнічае правіла, калі чым вышэй квота папаўнення рахунку, тым ніжэй кошты хвіліны і СМС і больш доўгі тэрмін на ўваходныя і выходныя спалучэнні. Прыкладам можа быць тарыф Nowe Orange Go у сетцы Orange.
- Выкарыстанне сродкаў на рахунку прыводзіць да таго, што пакуль мы не папаўнім рахунак, то не будзем мець магчымасці званіць, але можам прымаць званкі нават на працягу наступнага года. Без сродкаў на рахунку можна таксама патэлефанаваць на надзвычайны нумар 112.
- Варта чытаць г. зв. сеткавыя паведамленні. У выпадку pre-paid яны часта тычацца акцый, звязаных з папаўненнем рахунку. Звычайна акцыі складаюцца за таго, што павялічваецца квота папаўнення рахунка ці бясплатныя хвіліны ці СМСЮ калі карыстальнік папоўніць свой рахунак пэўнай квотай за пэўны час і пэўным спосабам (напрыклад, высылаючы да 20 мая невыкарыстаны код папаўнення коштам 25 злотых на канкрэтны нумер і г. д.).


