Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Мабільны тэлефон – абанемент ці pre-paid?

Уся тэрыторыя Польшчы пакрыта паслугамі мабільнай сувязі.  Мабільнымі аператарамі з'яўляюцца: Era, Heyah, Orange, Plus, i Play. Яны прапануюць паслугі ў межах абанемента і без абанемента («на карту», pre-paid).

Мабільны тэлефон у абанеменце

Карыстаючыся абанементам можна тэлефанаваць без абмежаванняў, выкарыстоўваючы спачатку бясплатныя хвіліны ў залежнасці ад тыпу абанемента, а потым павялічваць рахунак разам з кожнай размовай і СМС, які мы атрымліваем пасля разліковага перыяду, звычайна месячнага. Перавагай абанемента з'яўляецца тое, што ў нас заўсёды сродкі, каб тэлефанаваць унутры сеткі, па-за яе і за мяжу. Недахопам абанемента з'яўляецца дамова, звычайна прынамсі на 12 месяцаў ці больш і рэгуляванне рахунка кожны месяц незалежна ад колькасці зробленых званкоў. Каб карыстацца паслугамі абанемента трэба падпісаць дамову аб іх прадастаўлення. Дакументы, неабходныя для заключэння дамовы пералічаныя вышэй.

Параўнанне прапаноў абанемента даволі складанае ў сувязі з іх зменлівасцю і вялікай колькасцю цэн у іх складзе. Падказкай у выбары прапановы абанемента можа быць параўнанне выбраных прапаноў абанемента, якое сетка Play размясціла на сваім сайце.

Мабільны тэлефон без абанемента(«на карту», pre-paid)

У выпадку мабільнага тэлефона можна карыстацца прапановай без абанемента (pre-paid). Гэта варыянт для асоб, якія ня могуць ці не жадаюць звязваць сябе якой-небудзь дамовай з аператарам і якім патрэбны тэлефон для захавання кантакта, але якія не вядуць доўгіх размоваў.

Каб карыстацца прапановай «на карту» трэба купіць тэлефонны апарат, напрыклад у салоне аператара і г. зв. стартавы пакет (некаторыя з'яўляюцца бясплатнымі, звычайна пры замове праз Інтэрнэт) і пасля актывацыі, што стандартна адбываецца пасля першага званка, да таго э трэба  папаўняць рахунак прынамсі ў перыядах вызначаных аператарам ці часцей у выпадку выдаткавання сродкаў.

Напрыклад, сетка Orange прапануе тарыф Orange Go.  Карыстаючыся гэтым тарыфам можна купіць сім-карту за 5, 10, 25, 50 и 100 злотых. У выпадку папаўнення рахунку на 50 злотых, тэрмін дзеяння якога – 3 месяцы (калі можна тэлефанаваць і прымаць званкі), хвіліна размовы ў сетцы Orange, на стацыянарныя тэлефоны і ў іншыя сеткі каштуе 0, 29 злотых. СМС у сетцы Orange -  0,05 злотых, у іншыя сеткі - 0,18 злотых, але пры папаўненні напрыклад на 100 злотых цана за хвіліну ў Orange падае да 0,2 злотых, а за СМС — да 0,01 злотых (пры нязменных стаўках за размовы і СМС у іншыя сеткі).

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.