Паслугі моўных перакладаў
Навошта нам патрэбныя моўныя пераклады, калі мы можам рабіць пакупкі, не ведаючы польскай мовы?
Якія ўмовы неабходна выконваць для таго, каб стаць натарыяльным перакладчыкам?
На што трэба звярнуць увагу, карыстаючыся паслугамі моўных перакладаў?
Што рабіць, калі натарыяльны перакладчык будзе недобрасумленным?
Дзе і па якой цане можна зрабіць пераклад?
Навошта нам патрэбныя моўныя пераклады?
Прыбываючы ў іншую краіну з мэтай працаўладкавання або паступлення ў ВНУ, мы бярэм з сабой розныя дакументы: даведкі з папярэдніх месцаў працы, рэкамендацыі, сертыфікаты, якія пацвярджаюць веданне мовы ці заканчэнне курсаў, дыплом аб заканчэнні школы… Калі мы хочам імі карыстацца (напрыклад, пры пошуку працы), яны павінны быць перакладзены з нацыянальнай мовы на польскую.
Часамі неабходнай будзе прысутнасць перакладчыка пры афіцыяльных працэдурах, напрыклад, падчас заключэння брака, падчас размовы ў Аддзеле па справах іншаземцаў Мазавецкага ваяводскага ўпраўлення (Wydział Spraw Cudzoziemców Mazowieckiego Urzędu Wojewódzkiego). Гэта датычыцца сітуацый, калі іншаземец не ведае польскай мовы на, як мінімум, камунікатыўным узроўні.
Пры пошуку перакладчыка, які можа нам дапамагчы ў такіх сітуацыях, мы можам скарыстацца з паслуг перакладчыцкіх фірмаў, індывідуальных перакладчыкаў або фірмаў, якія спецыялізуюцца на аказанні платнай дапамогі іншаземцам, ці некаторых некамерцыйных арганізацый.


