Натарыяльныя пераклады
Пераклады падзяляюцца па тыпах на звычайныя (польск. zwykłe) і натарыяльныя (польск. przysięgłe). Кожны з іх можа мець пісьмовую ці вусную форму.
Натарыяльныя пераклады патрабуюцца, як правіла, у фармальных сітуацыях. Натарыяльны перакладчык не толькі перакладае змест на польскую мову, але таксама сваім подпісам і пячаццю пацвярждае, што пераклад адпавядае дакументу, які быў прадстаўлены для перакладу. Калі пісьмовы пераклад выконваўся на падставе копіі, то гэта адзначаецца на перакладзе. Натарыяльныя пераклады патрабуюцца, як правіла, у афіцыйных працэдурах. Гэта можа датычыць натарыяльных актаў, выпісак з рэестраў, пасведчанняў, дакументаў, выдадзеных ЗАГСам (Urząd Stanu Cywilnego).
Пячаць натарыяльнага перакладчыка
Гэта пячаць выраблена ў Дзяржаўным Манетным двары (Mennica Państwowa). Служыць перакладчыку для засведчання выкананых перакладаў, а таксама пасведчання дакументаў. Гэта круглая пячаць, на якой знаходзіцца імя і прозвішча перакладчыка, а таксама нумар, пад якім ён запісаны ў рэестры. Адбітак пячаці перакладчык размяшчае на кожнай старонцы перакладзенага дакумента.
Каб стаць натарыяльным перакладчыкам, трэба адпавядаць умовам, якія ўказаны ў Законе ад 25 лістапада 2004 г. аб прафесіі натарыяльнага перакладчыка (Веснік законаў ад 2004 г. № 273, паз. 2702)
- мець польскае грамадзянства ці грамадзянства адной з краін-членаў Еўрапейскага саюза, краін-членаў Еўрапейскага Пагаднення аб свабодным гандлю (EFTA) – старон умовы аб Еўрапейскай эканамічнай зоне (Ісландыі, Ліхтэнштэйна і Нарвегіі) ці на прынцыпах узаемнасці грамадзянства іншай краіны, напрыклад, Беларусі, Украіны (спіса такіх краін няма, ён кожны раз правяраецца Дэпартаментам міністэрства юстыцыі (Departament Ministerstwa Sprawiedliwości), які займаецца экзаменамі на прысваенне звання натарыяльнага перакладчыка);
- ведаць польскую мову (ніякога дадатковага дакумента, які пацвярджаў бы веданне польскай мовы, не патрабуецца, яно правяраецца ў час экзамена на прысваенне звання натарыяльнага перакладчыка);
- мець поўную праваздольнасць;
- не мець судзімасці за наўмыснае злачынства, фінансавае злачынства, ці ненаўмыснае злачынства ў эканамічнай сферы;
- скончыць магістратуру па спецыяльнасці «Філалогія» ці па іншай спецыяльнасці адпаведна для дадзенай мовы;
- станоўча сдаць эказмен па майстэрству пераклада з польскай мовы на замежную мову, а таксама з замежнай мовы на польскую мову.


