Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Экзамен на прысваенне звання натарыяльнага перакладчыка

За экзамены на прысваенне звання натарыльнага перакладчыка з'яўляецца адказным Арганізацыйны дэпартамент аддзела натарыяльных перакладчыкаў міністэрства юстыцыі (Departament Organizacyjny Wydziału Tłumaczy Przysięgłych Ministerstwa Sprawiedliwości). Кошт экзамена складае 800 польскіх злотых.

Да экзамена на прысваенне звання перакладчыка можна прыступіць, не адпавядаючы ўсім патрабаванням, якія ўказаны ў частцы дадзенага раздзела, змяшчаючага агульную інфармацыю аб натарыяльных перакладчыках, аднак правамоцтвы для выконвання прафесійнай дзейнасці і ўключэнне ў спіс натарыяльных перакладчыкаў можна атрымаць толькі пасля выконвання ўсіх умоў. Гэта значыць, што здаваць экзамен можна і да атрымання грамадзянства, але поўныя правамоцтвы будуць атрыманы толькі пасля атрымання грамадзянства.

Экзамен на атрыманне звання натарыяльнага перакладчыка складаецца з дзвюх частак: пісьмовай і вуснай. Падчас кожнай з частак экзамена неабходна выканаць пераклад з польскай мовы на замежную і з замежнай мовы на польскую. У час пісьмовага экзамену кандыдат на атрыманне звання натарыяльнага перакладчыка атрымлівае для перакладу афіцыйны тэкст, судзебнае пісьмо і т.п., а таксама звычайны тэкст, а ў час вуснага экзамена ён павінен перакласці тое, што сказаў экзаменатар (паслядоўна, ці пасля таго, як скончыў сваё выказванне, не сінхронна), а таксама перакласці вусна тое, што ён атрымаў у пісьмовай форме. Паўторная здача тэста (у сітуацыі атрымання адмоўнага выніку) будзе магчыма не раней, чым праз год пасля здачы папярэдняга экзамена. Час чакання экзамена можа адрознівацца ў залежнасці ад колькасці заяў, якія датычаць канкрэтнай мовы (напрыклад, экзамен на атрыманне звання перакладчыка рускай мовы праводзіцца 3-4 разы ў год, украінскай – 1-2 разы ў год). Дэпартамент паведамляе кандыдату на атрыманне звання натарыяльнага перакладчыка аб экзамене не пазней, чым за 3 тыдні да экзамена. Спецыяльных матэрыялаў, якія б дапамаглі падрыхтавацца да экзамена, няма.

УВАГА! Асобы, якія атрымалі правамоцтвы натарыяльнага перакладчыка ў іншай краіне, не пазбаўлены ад абавязку здачы экзамена ў Польшчы.

У 1999 г. быў прыняты Закон аб польскай мове (Ustawa o języku polskim), які, перш за ўсё, павінен быў забяспечыць ахову польскай мовы (напрыклад, запісам аб польскай мове як абавязковай мове навучання). Закон устанаўлівае Савет польскай мовы (Rada Języka Polskiego). Ён з'яўляецца экспертнай і кансультатыўнай арганізацыяй па пытаннях ужывання польскай мовы.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.