Вылічванне велічыні падатку
У Польшчы існуюць вельмі розныя віды падаткаў, сярод якіх цябе могуць датычыць наступныя:
- падаходны падатак з фізічных асоб
Закон ад дня 26 ліпеня 1991 г. аб падаходным падатку з фізічных асоб (Заканадаўчы веснік з 1991 г. № 80, арт. 350):
Ustawa z dnia 26 lipca 1991 r. o podatku dochodowym od osób fizycznych (Dz. U. z 1991 r. nr 80, poz. 350)
Закон ад дня 20 лістапада 1998 г. аб фіксаваным падаходным падатку на прыбытак, які атрымліваюць фізічныя асобы (Заканадаўчы веснік з 1998 г. № 144, арт. 930)
Ustawa z dnia 20 listopada 1998 r. o zryczałtowanym podatku dochodowym od niektórych przychodów osiąganych przez osoby fizyczne (Dz. U. z 1998 r. nr 144, poz. 930) - падатак на дабаўленую вартасць (ПДВ – VAT) і акцызны падатак
Закон ад дня 23 студзеня 2004 г. аб акцызным падатку (Заканадаўчы веснік з 2004 г. № 29, арт. 257)
Ustawa z dnia 23 stycznia 2004 r. o podatku akcyzowym (Dz. U. z 2004 r. nr 29, poz. 257)
Закон ад дня 11 сакавіка 2004 г. аб падатку на дабаўленую вартасць (Заканадаўчы веснік з 2004 г. № 54, арт. 535)
Ustawa z dnia 11 marca 2004 r. o podatku od towarów i usług (Dz. U. z 2004 r. nr 54, poz. 535) - падаходны падатак з юрыдычных асоб
Закон ад дня 15 лютага 1992 г. аб падаходным падатку з юрыдычных асоб, а таксама аб аб змяненнях некаторых законаў, якія рэгулююць правілы падаткаабкладання (Заканадаўчы веснік з 1992 г. № 21, арт. 86)
Ustawa z dnia 15 lutego 1992 r. o podatku dochodowym od osób prawnych oraz o zmianie niektórych ustaw regulujących zasady opodatkowania (Dz. U. z 1992 r. nr 21, poz. 86) - падатак на спадчыну і падарункі
Закон ад дня 28 ліпеня 1983 г. аб падатку на спадчыну і падарункі (Заканадаўчы веснік з 1983 г. № 45, арт. 207)
Ustawa z dnia 28 lipca 1983 r. o podatku od spadków i darowizn (Dz. U. z 1983 r. nr 45, poz. 207) - Падатак на гульнявы бізнэс
Закон ад дня 29 ліпеня 1992 г. аб азартных гульнях і ўзаемных пары (Заканадаўчы веснік з 1992 г. № 68, арт. 341)
Ustawa z dnia 29 lipca 1992 r. o grach losowych i zakładach wzajemnych (Dz. U. z 1992 r. nr 68, poz. 341)
Падлік велічыні падаткаў тычыцца толькі некаторых з іх. Велічыню падатку ня трэба падлічваць, калі ты плаціш у краме (падатак на дабаўленую вартасць і акцызны падатак). Усе стаўкі падатку ПДВ (VAT) ужо даўно падлічаны: падатак ПДВ (VAT)
у Польшчы складае:
- 22% - базавая стаўка,
- 7% - прэферэнцыйная стаўка, а таксама
- 0% - вызваленая стаўка.
Велічыня падатку ПДВ бывае розная, у залежнасці ад тавару. ПДВ прылічаны да цаны тавару, напр. карты, якая папаўняе тэлефон, або будаўнічых матэрыялаў, шакаладу.
Падаходны падатак з фізічных асоб павінен аднак лічыцца асобна, у залежнасці ад сітуацыі - працадаўцам або ў некаторых выпадках - таксама працаўніком.
Калі падчас прыёму да працы працаўнік упаўнаважыў працадаўцу плаціць падаткі, то працадаўца (плацельшчык) падлічвае і ўносіць кожны месяц у налогавае ведамства (Urząd Skarbowy) задатак на падатак, пасля чаго да канца лютага прысылае працаўніку PIT-11:
Працадаўца можа запоўніць за працаўніка гадавы разлік толькі ў выпадку, калі працаўнік складзе адмысловую заяву (PIT-12) і тады высылае ў налогавае ведамства (Urząd Skarbowy) PIT-40 (замест PIT-37):
У выпадку, калі працаўнік атрымаў іншыя дадатковыя даходы або хоча разлічыцца разам з мужам, ці, як асоба, якая адна выхоўвае дзіцяці - тады самастойна разлічвае PIT:
Такі абавязак ляжыць у асаблівасці на асобах, працаўладкаваных прыватнымі асобамі. Прыблізна можна падлічыць падатак на заработную плату на падставе калькулятараў, даступных у сеціве.
У Польшчы ад моманту ўвядзення падаткаабкладання даходаў з фізічных асоб у 90-х гадах прымяняецца прагрэсіўны падатак, што азначае, што велічыня належнага падатку расце хутчэй чым прапарцыянальна ў адносінах да велічыні падставы падаткаабкладання. Гэта значыць, што чым больш ты будзеш зарабляць, тым больш, не толькі намінальна, але таксама прапарцыянальна ты будзеш перадаваць так званаму фіску. У Польшчы дзейнічае наступны падатковы маштаб (2009):
- пры аснове разліку падатку да 85 528 зл падатак складае 18% асновы для разліку, мінус сума, вызваленая ад падатку - 556 зл 02 гроша (г. зн. у месяц 46,34 зл).
- пры аснове разліку падатку звыш 85 528 зл падатак складае 14 839 зл 02 гроша + 32% перавышэння больш за 85 528 зл
Аднак з 2004 года адзіны падатак могуць плаціць фізічныя асобы, якія вядуць нясельскагаспадарчую эканамічную дзейнасць.
Іншаземцы, якія маюць ў Польшчы абмежаваны падатковы абавязак, і якія атрымліваюць ўзнагароджанне за працу, могуць абкладацца агульным падаткам у памеры 20 працэнтаў атрыманага прыбытку. Калі аднак іх тычыцца падатковая рэзідэнцыя ў Польшчы, то зарплата будзе абкладацца падаткам згодна з прагрэсіўнам маштабам (18 прац. і 32 прац.).
Пытанне разліку падаткаў датычыць таксама іншых падатковых формаў, напр., падатку на спадчыну, сабаку, продаж нерухомай маёмасці.
Калі ты спазніўся з выплатай падаткаў, то ты абавязаны таксама заплаціць прадугледжаныя законам працэнты з падатковай запазычанасці.
Акрамя падаткаў у Польшчы можна сустрэцца з гербавым зборам, які часта накладаецца на асобы, якія пачынаюць адміністрацыйныя працэсы, напрыклад такія, як складанне заявы на часовае жыхарства. Зборы могуць быць звязаны са складаннем заяў, апеляцый, скаргаў, заключэннем дагавора, устанаўленнем паўнамоцтваў і да т.п.


