Пасведчанне здароўя жывёл, якія перасякаюць мяжу Еўрапейскай Супольнасці
Выкарыстоўваюцца 2 тыпы пасведчанняў: пасведчанні для перавозу жывёл некамерцыйнага характару (згодна Рашэнню Камісіі 2004/824/WE ад 1 снежня 2004 г., якое ўстанаўлівае ўзор пасведчання здароўя для перавозу некамерцыйнага характару сабак, катоў і хатніх тхораў з трэціх краін у краіны Еўрапейскай Супольнасці), а таксама камерцыйнага характару (згодна Рашэнню Камісіі 2004/595/WE ад 29 ліпеня 2004 г. па ўвядзенні ўзору пасведчання з мэтай увозу ў краіны Еўрапейскай Супольнасці сабак, катоў і хатніх тхораў у камерцыйных мэтах).
ВЕТЭРЫНАРНАЕ ПАСВЕДЧАННЕ ДЛЯ ХАТНІХ САБАК, КАТОЎ І ХАТНІХ ТХОРАЎ, ЯКІЯ ЎЯЗДЖАЮЦЬ НА ТЭРЫТОРЫЮ ЕЎРАПЕЙСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ, ПРЫМЯНЯЕЦЦА ДЛЯ ПЕРАВОЗУ НЕКАМЕРЦЫЙНАГА ХАРАКТАРУ .
У пасведчанні павінны быць запоўнены першыя чатыры графы: гаспадар/адказная асоба, якая суправаджае жывёлу, апісанне жывёлы, ідэнтыфікацыя жывёлы, прышчэпка супраць шаленства. Дакумент трэба запоўніць на польскай і англійскай мовах.
Каб падарожнічаць у межах ЕС, а таксама выязджаць за межы ЕС, на працягу 24 гадзін перад выездам жывёлу павінен агледзець ветэрынар, а ў пашпарце трэба мець запіс аб тым, што жывёла мае адпаведныя прышчэпкі супраць шаленства.
ВАЖНА! Запісы ў пашпарце і анкеце аб стане здароўя павінны быць чытальнымі, выкананы друкаванымі літарамі, састаўлены на польскай мове, а таксама на афіцыйнай мове краіны, з якой прывозяцца жывёлы. Урач ветэрынарнай клінікі пры запаўненні бланкаў павінен выкарыстоўваць афіцыйныя назвы дзяржаў, у якія плануецца паездка.


