Звычайныя пераклады
Пераклады падзяляюцца па тыпе на звычайныя (польск. zwykłe) і натарыяльныя (польск. przysięgłe). Кожны з іх можа быць у пісьмовай ці вуснай форме.
Звычайны пераклад з'яўляецца тыпам паслугі, якая можа быць аказана асобамі, якія не абавязкова павінны былі скончыць спецыялізаваны кірунак, але ведаюць дадзеную мову. Калі патрэбны пераклад для ўласнага ўжытку, можна скарыстаць са звычайных перакладаў, якія прапаноўваюць перакладчыкі. Яны танней за натарыяльныя. Можна таксама проста скарыстаць з перакладу асобы, якая размаўляе на польскай мове, напрыклад, знаёмага.
УВАГА! Афіцыйныя працэдуры не засёды патрабуюць прыцягнення перакладчыка з правамоцтвамі.
Падчас многіх афіцыйных працэдур ёсць патрэбнасць размаўляць з іншаземцам. Пры гэтым перакладчыкам можа быць асоба, якая размаўляе на польскай мове і якая будзе суправаджаць іншаземца. Шмат пазаўрадавых арганізацый, якія аказваюць паслугі іншаземцам, прапаноўваюць перакладчыцкую дапамогу ў установах, напрыклад, у Цэнтры спатканняў у Варшаве (Centrum Powitania w Warszawie).


