Што рабіць, калі натарыяльны перакладчык будзе нядобрасумленным?
Калі Вам трапіць недобрасумленны перакладчык, то, перш за ўсё, Вы не павінны прыняць пераклад і павінны патрабаваць растлумачэння у пісьмовай форме. Можна таксама напісаць скаргу ў Аддзел натарыяльных перакладчыкаў Арганізацыйнага дэпартамента міністэрства юстыцыі (Wydział Tłumaczy Przysięgłych Departamentu Organizacyjnego Ministerstwa Sprawiedliwości), назваўшы імя і прозвішча перакладчыка, а таксама апісаўшы, што выклікала Вашае сумненне ў перакладзе. Пры гэтым можна спасылацца на Кодэкс натарыяльнага перакладчыка (Kodeks Tłumacza Przysięgłego)
Кодэкс натарыяльнага перакладчыка (Kodeks Tłumacza Przysięgłego) з'яўляецца запісам асноваў прафесійнай этыкі. Кодэкс гаворыць, напрыклад, што ў тэксце перакладу не трэба захоўваць прабелаў у межах сказаў і ўрыўкаў, калі яны ў дакуменце выцякаюць з запаўнення фармуляра (§22). У адносінах да натарыяльнага перакладчыка, які прымяняе недобрасумленную практыку, могуць быць вынесены папярэджанні, вымовы, умоўны прыгавор ці пазбаўленне права займацца прафесійнай дзейнасцю. Вынесеныя пакаранні заносяцца ў спіс перакладчыка і здымаюцца не пазней 3 гадоў з дня ўваходжання ў сілу прыгавору. Гэты перыяд працягваецца на два гады, калі на працягу дадзенага тэрміну ўзбуджана следства ў справе прафесійнай адказнасці перакладчыка. За ўзбуджэнне следства і следства ў справе прафесійнай адказнасці адказвае устаноўленая Законам Камісія прафесійнай адказнасці (Komisja Odpowiedzialności Zawodowej).
Некаторыя натарыяльныя перакладчыкі належаць таксама да Польскага таварыства натарыяльных і спецыялізаваных перакладчыкаў ТЭПІС (Polskie Towarzystwo Tłumaczy Przysięgłych i Specjalistycznych TEPIS). Калі такога перакладчыка падазраюць у недобрасумленнай практыцы, яму можна пагразіць заявай у ТЭПІС (TEPIS) (пры Таварыстве дзейнічае таварыскі суд).


