Як зрабіць банкаўскі пераказ?
Пераказ можна зрабіць асабіста ў аддзяленні банка. Трэба мець з сабой дакумент, падцвярджаючы асобу і картку да банкамата, якая спросціць працэдуру. Трэба ведаць поўны нумар рахунку і поўныя дадзеныя атрымальніка, якому мы робім грашовы пераказ. Усе нумары рахункаў у Польшчы адносяцца да стандарта IBAN і складаюцца з 26 лічбаў, перад імі дадаецца вызначальнік краіны, г. зн. літары PL. У выпадку з рахункамі за межамі Еўрапейскага Саюза ўжываецца для міжнародных разлікаў г. зв. нумар IBAN, які таксама трэба ведаць.
Пераказы ў аддзяленні банка звычайна платныя – ад 2, 5 да 10 злотых (у выпадку пераказаў на рахункі банкаў у Польшчы). Пераказ праз Інтэрнэт каштуе танней. Гэтая паслуга ў многіх банках з'яўляецца бясплатнай ці каштуе танна, напрыклад 0,50 ці 1 злоты. Каб карыстацца такой магчымасцю, трэба мець раней актываваны доступ да рахунку праз Інтэрнэт. Калі атрымальнік пераказу мае рахунак у тым самым банку, то нават праз некалькі секунд ён атрымае сродкі на свой рахунак. У іншы банк сродкі даходзяць звычайна на працягу аднаго працоўнага дня.
Калі мы даручаем пераказ за мяжу, то апрача нумару рахунку мы павінны ведаць код SWIFT банка. Кошт пераказу за мяжу складае некалькі дзесяткаў злотых, але шмат залежыць ад сумы, якую мы пераказваем. Калі яна нізкая, то значную яе частку могуць складаць аплаты. Калі мы самыя хочам атрымаць пераказ з-за мяжы, то мы пераказваем адпраўніку нумар IBAN і код SWIFT (BIC).


