Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Адкрыццё банкаўскага рахунка ў Польшчы

Асноўным відам банкаўскага рахунку з'яўляецца ашчадна-плацёжны рахунак (АПР – ROR), які інакш называецца асабістым рахункам. Менавіта на гэты рахунак будзе накіроўвацца заработная плата, калі мы дамо нумар рахунку працадаўцы, з яго будуць здымацца сродкі, калі мы будзем плаціць па картцы ці банкаўскім пераказам.

Большасць банкаў у Польшчы адкрываюць рахункі замежнікам, але як правіла патрабуюць рэгістрацыі і від на жыхарства.

Сярод банкаў, якія адкрываюць рахунак для асоб без рэгістрацыі, толькі пры прад'яўленні пашпарту і адраса жыхарства (які ён не супадае з адрасам рэгістрацыі), трэба назваць ING Bank Śląski, Volkswagen Bank (VW), Nordea, Bank Millenium і Bank Zachodni WBK.

Прасцей за усё адкрыць банкаўскі рахунак у аддзяленні выбранага намі банка.

Другім спосабам з'яўляецца адкрыццё рахунку праз Інтэрнэт. Аднак умовай з'яўляецца асабістае падпісанне дамовы. Часцей за усё, на ўказаны адрас дамову нам прывозіць кур'ер, мы падпісваем дамову і аддаем яго кур'еру разам з патрэбнымі банкам дакументамі і з іх копіямі. 

Перад адкрыццём рахунку варта пазнаёміцца з прапановамі некалькіх банкаў. Розніца паміж імі маецца ва ўмовах абслугоўвання рахунку, дадатковых паслугах, бяспецы, камісійных зборах і аплатах, звязаных з абслугоўваннем рахунку. Ніжэй прадстаўлены рэйтынг рахункаў з жніўня 2009 г., дзе прадстаўлены працэнтныя стаўкі рахункаў з магчымасцю абслугоўвання праз Інтэрнэт у стацыянарных банках і рахункаў у Інтэрнэт-банках, падрыхтаваны фірмай Expander.

Крыніца: Expander, банкі

Сімуляцыя ў адносінах да прыведзенай вышэй табліцы: прыход на рахунак складае 2000 злотых, кліент даручае 5 грашовых пераказаў праз Інтэрнэт і здзяйсняе таксама 5 аплатаў па картцы квотай 100 злотых кожная. Сярэжнемесячнае сальда на рахунку складае 1000 злотых, кліент здзяйсняе 3 выплаты наяўных з банкамату па 100 злотых кожная.

Калі вы выбралі канкрэтны банк і рахунак – прачытайце ўважна правілы адкрыцця і абслугоўвання рахунку. Правілы абслугоўвання рахунку можна знайсці на Інтэрнэт-старонцы банка і ў падпісываемай намі дамове абслугоўвання рахунку. Можна таксама папрасіць дапамогі ў працаўніка банка. Варта памятаць, што часам ён можна не заўважыць важную для нас інфармацыю, асабліва калі гаворка ідзе пра дадатковыя аплаты. Таму лепш за ўсё пазнаёміцца з дамовай і правіламі асабіста.

Заява аб адкрыцці банкаўскага Інтэрнэт-рахунку змяшчае асабістыя дадзеныя, часамі таксама пытанні пра нашае працаўладкаванне ці пра нашыя даходы. Некаторыя рахункі даступныя таксама для асоб без даходаў. У заяве можна пералічыць таксама дадатковыя паслугі да рахунку, такія як карткі, доступ праз Інтэрнэт ці мабільны тэлефон.

Пасля падпісання дамовы плацёжная картка да твайго рахунку будзе дасланая па пошце ці перададзеная асабіста. Да карткі будзе далучаны нумар PIN (асабісты ідэнтыфікацыйны нумар з чатырох лічб). Гэта твой электронны подпіс. Ты яго атрымаеш па пошце ці па тэлефоне.

Памятай, што PIN павінен ведаць толькі ты. Працаўнік банка ці іншыя асобы не маюць права пытаць яго!

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.