Фірмы, якія спецыялізуюцца ў грашовых пераказах
У фірмах, якія спецыялізуюцца ў грашовых пераказах для пераказу грошай дастаткова дакумента з фотаздымкам (пашпарта). Такіх фірм некалькі, але дзве з іх (Western Union и MoneyGram) найбольш папулярныя ў сувязі з вялікай колькасцю аддзяленняў у большасці краін свету. Ніжэй прадстаўлена табліца камісійных збораў для пераказаў у такія краіны як Расія, Беларусь і Украіна.
|
Прыкладная сума |
Камісійны збор у Western Union |
Камісійны збор у Money Gram |
|
100,00 PLN |
- |
25,00 PLN |
|
500,00 PLN |
35,00 PLN |
45,00 PLN |
|
1000,00 PLN |
58,00 PLN |
75,00 PLN |
|
2000,00 PLN |
120,00 PLN |
110,00 PLN |
|
5000,00 PLN |
200,00 PLN |
210,00 PLN |
|
10000,00 PLN |
430,00 PLN |
420,00 PLN |
Крыніца: www.westernunion.pl, www.moneygram.com
MoneyGram можна знайсці ў аддзяленнях банка BGŻ, International Currency Exchange, Bank Pocztowy, Bank BPS і ў кожным месцы дзе ўбачым лагатып «Moje Przekazy» (Мае пераказы).
Поўны спіс агенцваў Western Union у Польшчы даступны на сайце westernunion.com.pl. У вялікіх гарадах каля вакзалаў, у цэнтры ці каля аэрапорта знаходзяцца самастойныя агенцтвы Western Union.
PayPal — сістэма аплат праз Інтэрнэт, з яе дапамогай фірмы і індывідуальныя кліенты, якія маюць электронную пошту могуць бяспечна адпраўляць і атрымліваць плацяжы он-лайн. Гэта можна зрабіць з дапамогай сваёй крэдытнай ці дэбетнай карткі ці адкрыць рахунак у сістэме PayPal і дасылаць на яго грошы, якія пазней можна адпраўляць далей. Уся інфармацыя, звязаная з аплатамі за пераказы даступна на сайце:
https://www.paypal.com
Moneybookers — Інтэрнэт-пераказы
Moneybookers — гэта адна з найбуйнейшых фірм у Еўропе, якая абслугоўвае аплаты праз Інтэрнэт. Яна мае некалькі аддзяленняў у Еўропе і ЗША. ВУся інфармацыя, звязаная з аплатамі за пераказы даступна на сайце moneybookers.com
Параўнанне паслуг Moneybookers і PayPal
| Паслуга |
Moneybookers |
PayPal |
|
Адкрыццё рахунка |
Бясплатна |
Бясплатна |
|
Камісійны збор за пераказ з рахунку фірмы |
1% от стоимости сделки ад кошту здзелкі |
Бясплатна |
|
Дадаткова |
У выпадку здзелкі, якая патрабуе канвертацыі валют, Moneybookers налічвае 1,99% ад курсаў замежных валют |
Калі грошы дасылаюцца з дапамогай дэбетнай ці крэдытнай карткі, тады здымаецца камісійны збор 2,9 %+ 0,80 злотых |
Крыніца: www.moneybookers.com, www.paypal.com


