Дэпазіты і ашчадныя рахункі ў Польшчы
Прынцып дзеяння хуткага дэпазіта просты: кліент давярае банку на канкрэтны тэрмін пэўнай сумы грошай, пры гэтым абавязваецца не выплочваць да ўстаноўленага тэрміна. Працэнты па дэпазітах перавышаюць 6 працэнтаў гадавых. Калі мы вырашым закрыць дэпазіт да ўстаноўленага тэрміна, то звычайна не атрымаем працэнтаў.
У Польшчы ад дэпазітаў, як і ад іншых інвестыцый, неабходна заплаціць 19 працэнтаў падатку па плоскай шкале ад росту капітала, які папулярна называюць падаткам Бэлькі.
Банкі прапануюць дэпазіты з розным тэрмінам – найбольш папулярныя на 3, 6 і 12 месяцаў, але кожны банк прапануе таксама іншыя доўга- і кароткатэрміновыя дэпазіты. Працэнтныя стаўкі звычайна пастаянныя – дзякуючы таму вядома, колькі мы атрымаем грошай за змяшчэнне ў банку сваіх ашчаджэнняў. Банкі таксама прапануюць прагрэсіўныя дэпазіты, працэнтныя стаўкі па якіх растуць з кожным наступным месяцам дзеяння дэпазіта.
Падобным чынам можна зарабіць на дэпазіце з полісам. Гэты дэпазіт размешчаны ў страхаванне, дзякуючы таму можна абыйсці падатак Бэлькі. У выпадку смерці ўладальніка дэпазіта с полісам, вызначанай асобе выплочваецца назапашаная сума разам з адпаведнымі працэнтамі. Калі ўстанова, я якой мы падпісалі дамову дэпазіта з полісам збанкрутуе, то гарантавана мы атрымаем толькі палову сродкаў. У выпадку іншых банкаўскіх прадуктаў ахоўваюцца ўсе назапашаныя сродкі ў эквіваленце 50 тысяч еўра.
Калі мы маем трохі назапашаных сродкаў, але не жадаем іх блакаваць на дэпазіце, тады мы павінны падумаць пра ашчадны рахунак. Прыхільнікі гэтага банкаўскага прадукта падкрэсліваюць, што ён спалучае найлепшыя рысы звычайнага рахунку і дэпазіта. Таму што, мы маем доступ да нашых сродкаў, а працэнтныя стаўкі застаюцца на добрым узроўні. Звычайна з такога рахунку можна здымаць грошы бясплатна раз на месяц. Каб зняць грошы, мы павінны прыйсці ў аддзяленне банка або зрабіць электронны пераказ на асабісты рахунак, бо звычайна ашчадныя рахункі прапануюцца без карткі. За наступныя пераказы трэба заплаціць звычайна ад 5 да 10 злотых, а часам і больш.
Зусім нядаўна банкі навучыліся абыходзіць падатак Бэлькі таксама з гэтым прадуктам. Уведзены ашчадны рахунак з дзённым налічэннем працэнтаў. Каб не плаціць падатак, назапашаная сума ня можа быць занадта высокай. Звычайна гэта некалькі тысяч злотых. Такім чынам можна збіраць працэнты, нічога пры гэтым не аддаючы падатковым ворганам. Гэта ня толькі ў інтэрэсах кліента. Банкі таксама хочуць нешта атрымаць ад гэтага і працэнтныя стаўкі па гэтым антыпадатковым прадуктам звычайна некалькі ніжэй, чым стандартных ашчадных рахункаў.
Можна таксама адкрыць дэпазіты ў іншых валютах. Часцей за ўсё ў доларах і еўра. Працэнтныя стаўкі па ім у сярэднім два разы ніжэй, чым у злотых.
Параўнанне ашчадных рахункаў
Параўнанне дэпазітаў:
totalmoney.pl
comperia.pl
e-lokaty.pl
Параўнанне дэпазітаў з полісам


