Перавоз багажу, ровараў і жывёл
У рамках білета можна перавозць багаж (напрыклад, валізку, заплечнік), ровары і жывёл. Калі хтосьці нам кажа, што неабходна дадатковая аплата за перавозку заплечніка ці валізкі ў гарадзкім транспарце ў Варшаве, то гэты хтосьці ўводзіць нас у памылку.
Умовай перавозкі вялікіх рэчаў з’яўляецца, аднак, неперашкаджанне перамяшчэння іншых пасажыраў. Варта лічыца з тым, што, напрыклад, у метро ў гадзіну пік будзе занадта шмат людзей, каб перавозіць ровар. Трэба памятаць таксама пра тое, што некаторыя месцы ў транспартных сродках маюць спецыяльнае прызначэнне, напрыклад, месцы для калысак асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Нельга таксама перавозіць багаж на месцы для сядзення.
Дапушчаецца перавозка жывёл у грамадзкім транспарце. Калі гэта жывёла невялікіх памераў, трэба перавозіць яе ў клетцы, кошыку і г. д. Сабакі, пры ўмове, што яны неагрэсіўныя і не замінаюць пасажырам, павінны быць у намысніках і трымаць іх трэба за павадок. Пасажыр, які перавозіць сабаку, павінен мець пры сабе сапраўдны дакумент, які пацвярджае актуальнасць прышчэпкі супраць шаленства (напрыклад, медыцынскую картку з адпаведным запісам).


