Асобы з абмежаванымі магчымасцямі, старэйшага ўзросту і з калыскамі
Хаця ў Варшаве яшчэ сустракаюцца трамваі і аўтобусы старога тыпу, уваходзіць у каторыя трэба па прыступках, павялічваецца колькасць транспартных сродкаў, якія бяруць пад увагу выгоду пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі, старэйшых асоб ці асоб з калыскамі.
Больш за ўсіх выгоднымі з’яўляюцца аўтобусы і трамваі з нізкай падлогай. У раскладзе руху на прыпынку яны абазначаны рамкай. Яны абсталяваныя платформай, якая палягчае ўвоз інваліднай калыскі ў транспартны сродак. Платформа знаходзіцца ў другіх дзвярах, калі лічыць з боку кіроўцы. Пасажыр павінен даць сігнал кіроўцы, што яму неабходна скарыстацца платформай. Для гэтага існуюць кнопкі, якія знаходзяцца звонку аўтобуса (на ці каля дзвярэй) і ўнутры яго, побач з месцам, прызначаным для асобы ў інваліднай калысцы. Кнопкі абазначаныя значком інваліднай калыскі, як і месцы для калыскі асобы з абмежаванымі магчымасцямі.
У такіх месцах таксама знаходзяцца рамяні, якімі можна замацааць калыску. У метро можна скарыстацца ліфтам, які затрымоўваецца на ўзроўні перонаў і на паверхні.


