Паводзіны на прыпынках і ў транспартных сродках
Хтосьці зрабіў Табе заўвагу, што ты паліш цыгарэту пад падстрэшкам прыпынку? Гэты хтосьці мае на гэта права. У Польшчы існуе забарона на паленне ў грамадзкіх месцах, а да такіх адносяцца прыпынкі (плошча пад падстрэшкам).
За парушэнне забароны на паленне, як на прыпынках, так і ўнутры транспартных сродкаў (хоць і вынікае гэта з іншых правілаў), пагражае штраф ад 20 да 500 зл. Яго памер залежыць ад абставінаў, напрыклад, ад паводзінаў парушаючага і колькасці чалавек на прыпынку. Таксама забаронена ўжываць на прыпынках і ў транспартных сродках алкаголь (памер штрафу 100 зл.).
У Польшчы ёсць звычай саступаць месца старэйшым асобам, хаця можна пачуць скаргі, што здараецца гэта ўсё радзей. У транспарце выдзеленыя і пазначаныя месцы для асоб з дзіцём на руках і цяжарных жанчын, дзіцячых калысак і асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Пасажыр павінен саступіць месца асобам, для якіх яны прызначаныя. Гэта звязана, у першую чаргу, з добрым выхаваннем, бо няма карных санкцый, звязаных з тым, што хтосьці не саступае месца старэйшым асобам ці маткам з дзецьмі.
Сур’ёзныя фінансавыя наступствы ў памеры 450 зл. звязаныя са спыненнем транспартнага сродку (напрыклад, пры дапамозе аварыйнага тормазу) ці са змяненнем маршруту перамяшчэння транспартнага сродку без сур’ёзнай прычыны.


