Прыпынкі і расклады руху
Прыпынкі могуць мець форму знакаў з выпісанай назвай прыпынку і нумарамі аўтобусаў/трамваяў (разам з раскладамі), якія на іх спыняюцца, ці падстрэшкаў, якія змяшчаюць тую ж інфармацыю. Расклады руху знаходзяцца таксама на Інтэрнэт-старонцы: www.ztm.waw.pl (закладка расклады руху [rozkłady jazdy]).
Расклад руху мае форму прастакутнага белага ліста з нумарам маршруту. На жоўтых лістах знаходзяцца часовыя маршруты, звязаныя, напрыклад, з аб’ездамі. У раскладзе выпісаныя ўсе хвіліны ад’езду дадзенага транспартнага сродку ад дадзенага прыпынку. Акрамя гэтага, расклад прадстаўляе адрозненні паміж рухам транспарта ў працоўныя дні і рухам па суботах, надзелях і святах. Час, зазначаны квадрацікам, азначае, што аўтобус будзе з нізкай падлогай і можа быць больш выгодным для асоб з калыскай ці страэйшых асоб.
Мы таксама павінны звярнуць увагу на магчымыя пазначэнні ў выпадку некаторых маршрутаў – яны растлумачаныя ў легендзе. У раскладзе выпісаныя ўсе прыпынкі на той ці іншай трасе. Натупныя па чарзе прыпынкі, на якіх спыніцца наш транспартны сродак, знаходзяцца ніжэй назвы прыпынку, ад якога мы ад’яжджаем.
Пасля ўваходу ў аўтобус ці трамвай мы можам прасачыць рух па маршруце на табліцах, змешчаных над сядзеннямі. У аўтобусах і трамваях новага тыпу традыцыйныя табліцы замененыя экранамі, на якіх паказана не толькі траса, але і наступны прыпынак, а таксама электроннымі табліцамі, якія паказваюць толькі наступныя прыпынкі.


