Перавоз тавараў для асабістага карыстання
Асоба, якая прыяжджае на некаторы час у Еўрапейскі Звяз у адукацыйных, працоўных ці турыстычных мэтах, часта бярэ з сабой каштоўную відыё- і аўдыёпаратуру. Студэнт ці бізнэсмэн патрабуюць наўтбук, а турыст – відыёкамеру. Шмат людзей едзе ў чужую краіну на ўласным аўтамабілі, на якім збіраецца вярнуцца. Каб вызваліцца ад мытаў, дастаткова нават вусна заявіць мытніку, што абсталяванне, якое мы перавозім, неабходна нам для асабістага карыстання.
Натуральна, мытны кантроль пільны. Не будзе праблемаў з перавозам аднаго ці, магчыма, двух фотаапаратаў, іншая справа, калі колькасць ці стан рэчаў, якія мы перавозім, указвае, напрыклад, на камерцыйныя мэты. Мытнік не паверыць, што пяць запакаваных на фабрыцы наўтбукаў патрэбны нам падчас падарожжа. Усе рэчы, якіх датычыць наша вусная заява, мы павінны мець пры сабе падчас вяртання ў свой край. Што ж рабіць у выпадку крадзяжу? Аб гэтым патрэбна заявіць у паліцыю. Чым хутчэй аб гэтым даведаюцца органы, тым большае праўдападабенства таго, што мы вернем нашу маёмасць. Па-другое, дакумент, які мы атрымаем у паліцыі, дазволіць нам без перашкод перасекчы мяжу. Добра яшчэ перакласці змест пацверджання аб крадзяжы, асабліва, калі мы страцілі апаратуру не ў Польшчы, а ў іншай саюзнай дзяржаве.
У гэтым нам можа дапамагчы прысяжны перакладнік, да якога мы павінны звярнуцца лепш за ўсё адразу пасля выйсця з аддзялення паліцыі. Хутка знайсці перакладніка можна дзякуючы інтэрнэт-старонцы: www.tlumacze.ms.gov.pl Цана такой паслугі вагаецца ад 30 да 100 злотых (у залежнасці ад мовы, з якой тлумачым, і даўжыні дакумента). Добра падстрахавацца такім спосабам, нават калі мы ці хтосьці, з кім вандруем, добра ведае неабходныя мовы. Чытай больш аб гэтым у раздзеле, прысвечаным моўным перакладам, данага партала.
Прававая аснова:
Распараджэнне Рады № 274/2008 ад 17 сакавіка 2008 г. змяняючае распараджэнне (EWG) № 918/83 усталёўваючае сыстэму мытных вызваленняў ЕЗ.


