Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Маёмасць перасяленца

Калі плануеш прыехаць у Польшчу ці іншую саюзную дзяржаву на доўгі тэрмін, то свае рэчы можаш перавезці ў рамках так званай “маёмасці перасяленца”. Да яе належаць:

  • пераносныя элементы хатняй гаспадаркі (асабістыя рэчы, мэбля ці абсталяванне,     прызначаныя для асабістага карыстання ці для вядзення хатняй гаспадаркі);
  • ровары, матацыклы,  аўтамабілі і іншыя транспартныя сродкі;
  • пажыткі хатняй гаспадаркі, характэрныя для звычайных патрэбаў сям’і, хатнія жывёлы, пераносныя прылады і абсталяванне, неабходныя для таго, каб займаца рамяством і прафесіяй.

Пры перавозе маёмасці з дзяржавы, якая не належыць да ЕЗ, неабходна заявіць аб гэтым у мытным аддзеле. Абавязак гэты датычыць таксама рэчаў, на якія не налічаецца мыта. Вызваленне ад мыты датычыць маёмасці, якой мы карысталіся мінімум паўгода. Да маёмасці перасяленца нельга аднесці рэчы, купленыя зусім нядаўна альбо толькі што.

Пераезд можна пачаць перад атрыманнем польскай прапіскі. Аднак тады патрэбна заплаціць залог за тавары, якія мы перавозім. Гэты залог нам верне Мытная Палата [Izba Celna], калі ўсе фармальнасці будуць уладжаныя.

Перавозку маёмасці можна падзяліць на некалькі частак. Мы маем на гэта 12 месяцаў ад дня ўсталявання новага месца пражывання. Рэчы, якія мы ўлучылі ў маёмасць перасяленца, нельга прадаваць на працягу года. Калі зробім так, патрэбна будзе заплаціць мыту.

Распараджэнне Рады (EWG) № 2913/92 ад 12 кастрычніка 1992 г. усталёўваючае Агульны Мытны Кодэкс

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.