Пакупкі без мытаў
Калі асоба накіроўваецца ў Польшчу з мэтай зробіць пакупкі, ёй варта звярнуць увагу на крамы ў зонах duty free. Яны могуць быць карыснымі як для жыхароў Польшчы і іншых краін ЕЗ, так і для прыезджых. Тавары, якія там прадаюцца, вызвалены ад падатку ПДВ, у той час калі на імпартныя тавары не налічваецца мыта. Зоны вольныя ад мытаў знаходзяцца на паромах, якія плывуць за межы ЕЗ, у міжнародных аэрапортах, а таксама на памежных пераходах. У аэрапортах крамы даступныя толькі для асоб, якія пакідаюць краіну.
Больш падстаў для радасці ў асоб, якія ляцяць за межы Шэнгенскай зоны. Цэны на алкаголь і цыгарэты для іх значна ніжэйшыя.
Цэны на алкаголь у краме Baltona у варшаўскім аэрапорце Okęcie
|
Назва тавара |
Цана для асоб, якія ляцяць у зону Шэнген |
Цана для асоб, якія ляцяць за межы зоны Шэнген |
|
Водка Smirnoff Red 1l. |
59 PLN |
35 PLN |
|
Водка Żubrówka 1l. |
44 PLN |
18 PLN |
|
Віскі Jameson l. |
79 PLN |
59 PLN |
Крыніца: Baltona, стан на 28 кастрычніка 2009 года


