Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Што можна завезці ў асабістым багажы?
Што такое маёмасць перасяленца?
Як купляць, каб не плаціць падаткі?
Колькі гатоўкі грошай можна завезці на тэрыторыю Польшчы?
За што плаціцца мыта?


Польшча з’яўляецца чальцом Еўрапейскага Звяза. Гэта азначае, што асоба, якая набыла падчас адпачынку ў Іспаніі бытавую тэхніку, можа без праблем завезці яе ў Польшчу. Гэта сітуацыя датычыць таксама набыцця тавару праз інтэрнэт. Тэхніка, купленая, напрыклад, у ангельскай краме, высылаецца ў Польшчу без налічэння мыты.

А што адбываецца ў выпадку тавараў, якія паходзяць з краін, не ўваходных у ЕЗ? Напрыклад, на выраблены ў Японіі тэлевізар будзе налічацца мыта, калі яго ў першы раз перавязуць праз мяжу Еўрапейскага Звяза. Гэты механізм, вядома, працуе ў абодва бакі. Мытнаму нагляду падлягаюць таксама тавары, паходзячыя з Еўрапейскага Звяза, якія вывозяцца з яго. Польшча мяжуе з трыма краінамі, якія не ўваходзяць у склад ЕЗ. Гэта азначае, што беларусы, украінцы, расейцы, а таксама грамадзяне іншых краін, не ўваходзячых у ЕЗ, павінны памятаць не толькі пра пашпарты, але таксама пра тое, што на тавары, якія яны перавозяць, можа налічацца мыта.

Падобнага роду правілы датычаць як беларуса, які перасякае мяжу з Польшчай, так і расейца, які дабіраецца да Берліна паветраным шляхам. Так ёсць з-за таго, што Польшча, як і Германія і 25 іншых краін, з’яўляецца чальцом Еўрапейскага Звяза. У рамках гэтай арганізацыі прводзіцца сумесная гандлёвая палітыка. Без абмежаванняў унутры, але з аднолькавымі парабаваннямі да трэціх краін.

Агульны рынак не азначае, аднак, што ЕЗ зачыняецца для трэціх краін. Веданне элементарных правілаў дазволіць без асобых перашкод перасячы мяжу.

Асабісты багаж і вызваленне ад мыты

Права прадугледжвае неабходнасць аплаты мыты, падатку ПДВ, а часам нават акцыза ў выпадку перавозу праз мяжу мноства рэчаў. На шчасце, можна разлічваць на вызваленне ад мыты ў выпадку, калі перавозіцца невялікая колькасць таго ці іншага тавара. Гэта азначае, што не павінна быць праблем, калі перасякаем мяжу з адным наўтбукам. Але без аплат не абысціся, калі б мы хацелі перавезці, напрыклад, дваццаць камп’ютэраў гэтага роду.

Па-першае, можна разлічваць на адносна вялікія памеры квот бязмытнага ўвозу для тавараў, якія перавозім ў асабістым багажы. Квота складае 300  эўра ў выпадку наземнага транспарта, а 430 эўра пры перасячэнні мяжы марскім альбо паветраным шляхам. Наступнай добрай навіной з’яўляецца той факт, што ў квоту ўваходзіць кошт далёка не ўсяго, што мы перавозім.

У выпадку перасячэння мяжы на аўтамабілі мытнік не зацікавіцца палівам, якое знаходзіцца ў бензабаку транспартнага сродку. Апрача гэтага, можна мець з сабой да 10 літраў паліва ў каністры. Хоць кошт тытунёвых вырабаў і алкагольных напояў таксама  не ўваходзяць у квоту, яны ўсё ж такі падлягаюць лімітам, што прадстаўлена ў табліцах.

Гэтыя ліміты суміруюцца для кожнага з пералічаных тытунёвых і алкагольных вырабаў. Гэта азначае, што калі асоба, якая заязджае ў Польшчу на аўтамабілі, мае 40 штук цыгарэт, то яна не можа ўжо перавезці хаця б адну цыгару. Аднак калі яна мае толькі 20 штук цыгарэт, то можа мець таксама і 5 цыгар. Дадатковым абмежаваннем з’яўляецца ўзроставы цэнз. Асоба, якая не мае 17 гадоў увогуле не можа мець пры сабе тытунёвых і алкагольных вырабаў.

Табліца 1: Колькі можна перавезці цыгарэт і інных тытунёвых вырабаў?

Від тытунёвага выраба

Паветраны і марскі транспарт

Наземны транспарт

Цыгарэты

200 штук

40 штук

Цыгарэткі (цыгара масай не больш, чым 3 грамы штука)

100 штук

20 штук

Цыгара

50 штук

10 штук

Курыльны тытунь

250 грамм (1/4 килаграма)

50 грам

Крыніца: Закон ад 7 лістапада 2008 г. аб змене закона аб падатках на тавары і паслугі і некаторых іншых законаў, Dz.U. 2008 nr 209 poz. 1320.

Табліца 2: Якую колькасць алкаголю можна перавезці?

Від алкогольнага напою

Любы від транспорта

Жыхары прыграничнай зоны

Напоі з утрыманнем алкаголю звыш 22%, этылавага спірту 80% и вышэй

1 літр

0,5 літра

Алкаголь і алкагольныя напоі моцаю, якая не перавышае 22%

2 літры

0,5 літра

Віно, ненасычанае вуглякіслым газам

4 літры

0,5 літра

Піва

16 літраў

2 літры

Крыніца:
Закон ад 7 лістапада 2008 г. аб змене закона аб падатку на тавары і паслугі і некаторых іншых законаў, Dz.U. 2008 nr 209 poz. 1320.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.