Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Настрыфікацыя дыплома аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы, атрыманага за мяжой

Установай, якая адказвае за пацверджанне эквівалентнасці замежных дакументаў аб адукацыі на падставе міжнародных дагавораў, а таксама ажыццяўленне экспертызы замежных дакументаў аб адукацыі, не агавораных у дагаворах, з'яўляецца Бюро прызнання адукацыі і міжнароднага абмену (Biuro Uznawalności Wykształcenia i Wymiany Międzynarodowej). Згодна з дзеючымі ў Польшчы палажэннямі, школьныя атэстаты, дыпломы аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы, а таксама дыпломы аб прысуджэнні вучоных ступеняў, якія не агавораны двухбаковымі дагаворамі аб узаемным прызнанні адукацыі, могуць быць прызнаны раўнацэннымі адпаведным польскім дакументам толькі шляхам настрыфікацыі. У выпадку дакументаў аб адукацыі, якія паходзяць з краін, з якімі Польшча заключыла дагавор аб узаемным прызнанні адукацыі, дзейнічаюць пэўныя міжнародныя канвенцыі ці двухбаковыя дагаворы

Рэспубліка Польшча 17 снежня 2003 г. ратыфікавала Канвенцыю аб прызнанні кваліфікацый, звязаных з атрыманнем вышэйшай адукацыі ў Еўропе (Konwencjа o uznaniu kwalifikacji związanych z uzyskaniem wykształcenia wyższego w Regionie Europy)

Канвенцыя была заключана ў Лісабоне ў 1997 г. Лісабонская канвенцыя (Konwencja Lizbońska) не з'яўляецца юрыдычнай падставай для прызнання замежных дакументаў аб адукацыі, але змяшчае дырэктывы адносна агульных нормаў ацэнкі замежных кваліфікацый і практыкі іх прызнання. Канвенцыя накладвае на Бакі абавязкі выканання – па заяве зацікаўленай асобы – справядлівай ацэнкі кваліфікацыі і адукацыі, атрыманай у іншай краіне.

Да 6 жніўня 2004 года Польшча была стараной Канвенцыі аб прызнанні эквівалентнасці дакументаў аб заканчэнні сярэдніх школ, прафесійных сярэдніх школ, вышэйшых навучальных устаноў, а таксама дакументаў аб прысуджэнні вучоных званняў і ступеняў, састаўленай у Празе 7 чэрвеня 1972 г.

Дакументы аб адукацыі, выдадзеныя ў дзяржавах, якія з'яўляюцца старанамі Пражскай канвенцыі (Konwencjа Praskа) у перыяд яе дзеяння, усё яшчэ з'яўляюцца прызнанымі на яе падставе.

Прызнанне іншаземных дыпломаў аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы (ці настрыфікацыю дыплома аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы, атрыманага за мяжой) ажыццяўляе савет структурнай адзінкі навучальнай установы, якая ўпаўнаважана для прысуджэння ступені кандыдата навук у пэўнай галіне навук ці галіне мастацтва, а таксама навуковых і мастацкіх дысцыплін, якія з'яўляюцца адпаведнымі кірунку вышэйшай навучальнай установы, заканчэнне якой пацверджана дыпломам, атрыманым за мяжой.

Асоба, якая жадае настрыфікаваць дыплом аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы, атрыманы за мяжой, падае прашэнне ў выбраны савет разам з наступнымі дадаткамі:

  • арыгіналам дыплома, атрыманага за мяжой,
  • копіяй школьнага атэстата,
  • копіяй атэстата сталасці ці дыплома аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы, на падставе якога кандыдат быў прыняты ў вышэйшую навучальную ўстанову, скончаную з выдачай дыплома, атрыманага за мяжой, прызнанне якога запытваецца,
  • біяграфіяй на польскай мове,
  • заявай, што дыплом, атрыманы за мяжой, не з'яўляўся да гэтага часу прадметам працэсу настрыфікацыі ў ніводнай польскай навучальнай установе.

Савет навучальнай установы можа таксама патрабаваць:

  • легалізацыі дыплома консулам Рэспублікі Польшча, які працуе ў дзяржаве, у якой быў атрыманы дыплом,
  • прадстаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць працэс навучання, у прыватнасці заліковай кніжкі, выпіскі адзнак, дадатку да дыплома ці прадстаўлення дыпломнай працы,
  • перакладу на польскую мову дакументаў, састаўленых ці засведчаных адпаведным консулам Рэспубліка Польшча ці натарыяльным перакладчыкам, унесеным у спіс натарыяльных перакладчыкаў, які вядзе міністр юстыцыі.

Савет навучальнай установы перад прыняццем рашэння аб прызнанні дыплома, атрыманага за мяжой, раўназначным дыплому аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы, атрыманым у краіне, ці аб адмове прызнання дыплома, атрыманага за мяжой, на працягу трох месяцаў з дня прадстаўлення кандыдатам усіх неабходных дакументаў, можа прыняць рашэнне заліку кандыдатам дыдактычных заняткаў ці сдачы ўстаноўленых экзаменаў.

Настрыфікацыйны працэс заканчваецца на працягу трох месяцаў з дня прадстаўлення кандыдатам усіх неабходных дакументаў, а ў выпадку неабходнасці заліку кандыдатам дыдактычных заняткаў ці здачы ўстаноўленых экзаменаў – на працягу месяца з дня ўваходжання ў сілу дакументаў, якія гэта пацвярджаюць.

У выпадку прыняцця рашэння аб прызнанні дыплома структурная адзінка навучальнай установы выдае кандыдату даведку, якая пацвярджае эквівалентнасць дыплома, атрыманага за мяжой, дыплому аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы, атрыманаму ў краіне. Гэтую даведку трэба прадстаўляць разам з арыгіналам дыплома, атрыманага за мяжой. Кіраўнік структурнай адзінкі, савет якой праводзіць настрыфікацыйны працэс, устанаўлівае памер аплаты за гэты працэс. Гэта аплата не можа перавышаць 40% максімальнай стаўкі зарплаты прафесара. Аплата ажыццяўляецца незалежна ад выніка настрыфікацыйнага працэсу.

Распараджэнне міністра адукацыі і навукі ад 24 лютага 2006 г. па настрыфікацыі дыпломаў аб заканчэнні вышэйшых навучальных устаноў, атрыманых за мяжой, з пазн. змян. (Веснік законаў № 37 паз. 255)

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.