Умовы навучання іншаземцаў у вышэйшых навучальных установах у Польшчы
Іншаземцы могуць быць прыняты для навучання ў вышэйшую навучальную ўстанову, калі:
- маюць візу ці часовы від на жыхарства, ці іншы дакумент, якая дазваляе знаходжанне на тэрыторыі Польшчы,
- маюць медыцынскую даведку, якая пацвярджае адсутнасць супрацьпаказанняў для паступлення на выбраную спецыялізацыю,
- маюць страхавы поліс на выпадак хваробы ці вынікаў няшчасных выпадкаў на перыяд навучання ў Польшчы, ці Еўрапейскую карту страхавання здароўя (Europejskа Kartа Ubezpieczenia Zdrowotnego), ці якія могуць застрахавацца ў Нацыянальным фондзе здароўя (Narodowy Fundusz Zdrowiа) адразу пасля таго, як распачалася вучоба.
Іншаземцы могуць прымацца на вучобу, якая вядзецца на польскай мове, калі скончаць гадавы падрыхтоўчы курс навучання польскай мове ў адзінках, прызначаных для гэтага, ці калі яны маюць сертыфікат ведання польскай мовы, выдадзены Дзяржаўнай камісіяй засведчання ведання польскай мовы як замежнай (Państwowа Komisjа Poświadczania Znajomości Języka Polskiego jako Obcego), ці атрымаюць пацверджанне навучальнай установы, якое сцвярджае, што падрыхтоўка, а таксама ўзровень ведання польскай мовы дазваляюць прыступаць да вучобы на польскай мове.
Іншаземцы могуць быць прыняты на навучанне, якое вядзецца на замежнай мове, калі прад'яўляюць дакумент, які сведчыць аб веданні замежнай мовы, на якой вядзецца навучанне. Дакументамі, якія сведчаць аб веданні замежнай мовы, з'яўляюцца таксама пасведчанні, дыпломы або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць заканчэнне за мяжой базавай школы, у якой заняткі вяліся на такой жа замежнай мове, на якой іншаземец будзе навучацца ў Польшчы.
На навучанне першага ўзроўню ці ў магістратуру могуць прымацца іншаземцы без уліку правіл прыёма, якія дзейнічаюць для грамадзян Польшчы, якія прад'яўляюць польскі атэстат сталасці, ці легалізаваны ці засведчаны апастылем, ці іншы дакумент, атрыманы за мяжой, які дае права для паступлення на вучобу ў навучальныя установы любога тыпу ў дзяржаве, у сістэме якой дзейнічала арганізацыя, выдаўшая атэстат, прызнаны згодна з палажэннямі па настрыфікацыі школьных атэстатаў і пасведчанняў аб сярэдняй адукацыі, прызнаных за мяжой ці на падставе міжнароднага дагавора, раўназначным адпаведнаму атэстату сталасці.
Юрыдычная падстава – Распараджэнне міністра навукі і вышэйшай адукацыі ад 12 кастрычніка 2006 г. па паступленні і праходжанні іншаземцамі навучання і падрыхтоўкі, а таксама іх удзелу ў навуковых даследаваннях і працах па развіццю (Веснік законаў ад 2006 г. № 190, паз. 1406 з пазн. змян.)


