Стыпендыі польскага ўрада і іншыя стыпендыі
Урад Польшчы прысуджае студэнтам і стажорам стыпендыі на падставе двухбаковых пагадненняў. Стыпендыяты РП пазбаўлены аплаты за навучанне ў вышэйшай навучальнай установе. Штогадовыя ліміты месцаў вызначаюцца міжнароднымі дагаворамі. Стыпендыі даюцца на асобныя гады навучання на перыяд, які не перавышае працягласць дадзенага навучання ці падрыхтоўкі, акрэсленую Сенатам навучальнай установы. Стыпендыі могуць быць таксама прадастаўлены на перыяд, які меншы за акадэмічны год.
Стыпендыі прадастаўляе міністр народнай адукацыі. Адміністратыўным абслугоўваннем стыпендый займаецца Бюро прызнання адукацыі і міжнароднага абмену (Biuro Uznawalności Wykształcenia i Wymiany Międzynarodowej) (BUWiWM). Асобы, якія жадаюць атрымаць стыпендыю Урада РП на навучанне ў Польшчы, павінны звярнуцца ў польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы за мяжой. Бюро прызнання адукацыі і міжнароднага абмену (BUWiWM) накіроўвае ў Варшаўскі універсітэт прашэнне аб прыёме стыпендыятаў. Узор заявы аб прадастаўленні стыпендыі ў Бюро прызнання адукацыі і міжнароднага абмену (BUWiWM)
Памер стыпендыі Урада РП пры навучанні на атрыманне ступені бакалаўра і магістра змяняецца – у 2007/2008 акадэмічным годзе стыпендыя складала 850 польскіх злотых штомесячна. Стыпендыі выплачваюцца стыпендыятам непасрэдна адзінкамі, у якіх гэтыя асобы праходзяць навучанне і падрыхтоўку. Фінансавыя сродкі на стыпендыі пакрываюцца навучальным ўстановам, якія кантралююцца міністрам, пры пасрэдніцтве Бюро прызнання адукацыі і міжнароднага абмену (BUWiWM) з той часткі бюджету дзяржавы, якой распараджаецца BUWiWM. Стыпендыі выплачваюцца ў тыя месяцы, у якія адбываюцца заняткі згодна працэсу навучання, не болей 10 месяцаў у акадэмічным годзе. У абгрунтаваных выпадках міністр можа прыняць рашэнне аб выплаце стыпендыі таксама ў тыя месяцы, калі заняткаў няма.
У выпадку атрымання стыпендыятам дазволу на працяг перыяду навучання ў РП, міністр можа прадаставіць стыпендыю на гэты новы перыяд навучання. Міністр можа таксама прадоўжыць выплату стыпендыі пасля заканчэння навучання, аднак на перыяд, які не перавышае 3 месяцаў.
Асобы, якія выконваюць магістэрскую дысертацыю, маюць права на прыбаўку да стыпендыі.
Іншаземцы, якія маюць Карту паляка, маюць права навучацца ў вышэйшых навучальных установах, а таксама ў грамадскіх школах, на тых самых умовах, як і грамадзяне Польшчы. Яны таксама могуць запытваць стыпендыю і іншую дапамогу, якая прызначана для іншаземцаў – закон ад 7 верасня 2007 г. аб Карце паляка (Веснік законаў ад 2007 г. № 180, паз. 1280 з пазн. змян.)
У вышэйшых навучальных установах звычайна функцыянуюць аддзелы па супрацоўніцтву з замежжам, якія дапамагаюць студэнтам-іншаземцам у афармленні дакументаў.


