Правы заяўніка ў працэсе ў адносінах да органаў адміністрацыі
Установы павінны весці працэс такім чынам, каб паглыбіць давер заяўнікоў да дзяржаўных органаў, г.зн. любыя спрэчныя пытанні рашаць у інтарэсах заяўнікоў, пры разгледжанні падобных спраў выдаваць падобныя рашэнні і г.д.
Правы на інфармацыю
Установы абавязаны забяспечыць бакам працэсу актыўны ўдзел (г.зн., напрыклад, свабоднае выказванне аб тэрмінах, якія прымяняюцца падчас працэсу, падача доказных заяў і т.п.), а да выдачы рашэння абавязаны даць магчымасць бакам выказацца аб сабраных доказах і матэрыялах, а таксама пададзеных патрабаваннях.
Правы на агляд актаў справы і састаўлення копій
У працэсе разгледжання справы ўстановы абавязаны даць магчымасць бакам праглядаць акты справы, а таксама рабіць з іх выпіскі і копіі. Бок можа таксама патрабаваць засведчання асабіста складзеных копій ці выдачы ёй засведчаных копій з актаў справы.
Правы на назначэнне ўпаўнаважанай асобы
Вы павінны памятаць, што на кожным этапе працэсу Вы можаце назначыць упаўнаважаную асобу. Упаўнаважаная асоба можа выконваць усе заданні стараны ад Вашага імя, калі толькі характар дадзенага дзеяння не патрабуе Вашай асабістай прысутнасці. Упаўнаважанай асобай можа быць дарослая дзеяздольная асоба. Паўнамоцтвы даюць у пісьмовай форме ці шляхам заявы да пратакола.
Дзеянне ўстаноў на падставе права
Установы дзейнічаюць на падставе палажэнняў права, таму Вы заўсёды можаце патрабаваць указання юрыдычнай падставы для дадзенага дзеяння, г.зн. канкрэтнага палажэння права. Спасылкі на сам юрыдычны акт недастаткова.


