Штрафы і штрафныя балы ў Польшчы
У выпадку парушэння правілаў дарожнага руху Паліцыя, а ў некаторых выпадках (неўласцівая паркоўка) таксама гарадская служба правапарадку маюць права выпісаць штраф і пакараць вадзіцеля аўтамабіля штрафнымі баламі.
Асоба, якая мае статус рэзідэнта і кіруе машынай, мае права адмовіць прыняць штраф, аднак у такім выпадку справа накіроўваецца ў суд, і ў выпадку пройгрышу акрамя штрафных балаў і сумы штрафу вадзіцель павінен таксама пагасіць аплаты, якія ўзніклі падчас судовага працэсу.
УВАГА! На польскіх дарогах абавязвае правіла, якое прадпісвае ехаць на машыне з уключаным бліжнім святлом на працягу круглых сутак і на працягу круглага года! Акрамя гэтага вадзіцелі, таксама як пасажыры, абавязаны зашпіліць рамяні бяспекі. Дзеці да 12 гадоў, ростам ніжэй за 150 см, павінны ехаць у спецыяльных дзіцячых аўтамабільных крэслах.
Аддаленне з месца здарэння на транспарце або пеша згодна з польскім заканадаўствам успрымаецца як ўцёк з месца аварыі і строга караецца!
За дарожныя правапарушэнні акрамя штрафаў вадзіцель атрымлівае таксама штрафныя балы. Калі сабраныя вадзіцелем на працягу года штрафныя балы перавысяць адзнаку 20 ад моманту атрымання польскага вадзіцельскага пасведчання, то вадзіцель будзе накіраваны на правяраючы экзамен (тэарэтычны і практычны тэст).
Поўны дзеючы тарыфны даведнік штрафных балаў
Адзін раз на працягу шасці месяцаў вадзіцелі, якія набліжаюцца да адзнакі 24 штрафныя балы, могуць прайсці навучанне ў Ваевоцкім Цэнтры Дорожнага Руху (Wojewódzki Ośrodek Ruchu Drogowego), пасля якога ім спісваецца 6 штрафных балаў.
Падрабязную інфармацыю, якая датычыць велічыні сум штрафаў і колькасці штрафных балаў, якія даюцца за асобныя парушэнні, можна знайсці на Інтэрнэт-старонках:
kodeks-drogowy.zaufaj.com
Іншаземцы, якія ня маюць пастаяннага віду на жыхарства, абавязаны заплаціць штраф наяўнымі грашыма! Калі ў нас няма дастатковай колькасці грошаў, машына можа быць адбуксавана на паліцэйскую стаянку.
Асобы, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі, ня могуць заплаціць штраф наяўнымі грашыма, могуць гэта зрабіць толькі па безнаяўным разліку або пераліку на працягу да 7 дзён ад моманту атрымання штрафу.
УВАГА! Прапанова дачы хабару паліцэйскаму або праваахоўнай службе горада звычайна заканчваецца судовым працэсам і можа пагражаць пакараннем пазбаўлення волі да дзесяці гадоў.
Асоба, якая кіруе аўтамабілем, павінна мець пры сабе і паказаць па просьбе паліцэйскага: вадзіцельскае пасведчанне, дакумент рэгістрацыі транспартнага сродку, а таксама пацвярджэнне аплаты страхоўкі АСАГА (OC).
Патрабаванні да абсталявання аўтамабіля:
- Вогнетушыцель (на гарантыі і з сертыфікатам), не менш чым 1-кілаграмовы.
- Папярэджваючы трохвугольнік, лепш за ўсё са знакам амалагацыі, які дае гарантыю, што трохвугольнік мае адпаведны памер.
- На некаторых заснежаных горных дарогах абавязковымі з'яўляюцца ланцугі, апранутыя на колы.
- Аўтамабільная аптэчка не з'яўляецца абавязковай, аднак лепш яе мець у машыне дзеля сваёй і сваіх пасажыраў бяспекі.


