Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Як атрымаць вадзіцельскія правы ў Польшчы? Катэгорыі і экзаменацыйныя правілы.

Экзамен на атрыманне вадзіцельскіх правоў мае двухузроўневую форму. Пасля заканчэння падрыхтоўчага курса трэба здаць у адным з Аддзяленняў арганізацыі дарожнага руху (Wydział Organizacji Ruchu Drogowego) тэарэтычны тэст.

Экзаменацыйныя тэсты

Здача тэарэтычнага іспыту дасць магчымасць прыступіць да практычнага экзамену, які праходзіць на манеўранай пляцоўцы (першая частка) і правярае ўменне ездзіць па горадзе (частка другая).

Іншаземцы на тэрыторыі РП могуць здаваць дзяржаўныя экзамены пасля таго, як пацвердзяць дакументамі, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы як мінімум 185 дзён. Экзаменацыйныя правілы для іншаземцаў у прынцыпе не адрозніваюцца ад тых, якія тычацца польскіх грамадзян. Калі мы ня ведаем польскай мовы на ўзроўні, дастатковым для здачы экзамену, то будзем абавязаныя ўнесці крыху больш высокую аплату за тэарэтычны экзамен (у выпадку іспыту на катэгорыю B аплата цяпер складае 40 ЗЛ (PLN) і паклапаціцца аб прысутнасці прысяжнага перакладчыка.

Каб прыступіць да іспытаў, трэба падаць у абраным Аддзяленні арганізацыі дарожнага руху (Wydział Organizacji Ruchu Drogowego) наступныя дакументы: 

•    заяву,
•    пацвярджэнне ўнясення аплаты за экзамен,
•    адзін фотаздымак без галаўнога ўбору, непадклеіны, разм. 3,5 x 4,5 см,
•    медыцынскую даведку аб адсутнасці проціпаказанняў кіраваць транспартным сродкам,
•    пасведчанне аб заканчэнні курса для кандыдатаў на вадзіцеляў,
•    дакумент, які пацвярджае знаходжанне на тэрыторыі Польшчы, як мінімум 185 дзён у годзе.

Падрабязную інфармацыю наконт вадзіцельскіх правоў, экзаменаў і патрабаванняў можна знайсці на Інтэрнэт-старонцы. Там таксама знаходзяцца спасылкі на Варшаўскія Аддзяленні арганізацыі дарожнага руху (Wydział Organizacji Ruchu Drogowego) і на прапановы аўташкол.

Найбольш папулярныя катэгорыі вадзіцельскіх правоў разам з дасягнутым узростам, які дае права здаваць экзамен:

  • катэгорыя A - матацыкл, вымаганы ўзрост 18 гадоў
  • катэгорыя B - аўтатранспарт з дазволенай масай да 3,5 тон, вымаганы ўзрост 18 гадоў
  • катэгорыя C - аўтатранспарт з дазволенай масай больш 3,5 тон, сельскагаспадарчы трактар, безматорны транспартны сродак, вымаганы ўзрост 18 гадоў
  • катэгорыя D - аўтобус, сельскагаспадарчы трактар, безматорны транспартны сродак, вымаганы ўзрост 21 год

Падрабязная інфармацыя

Можаш таксама звярнуцца ў бліжэйшае Аддзяленне арганізацыі дарожнага руху (Wydział Organizacji Ruchu Drogowego).

Цэнтры навучання вадзіцеляў

Каб пачаць курс вадзіцельскіх правоў, а потым здаваць дзяржаўны экзамен, трэба:

  • спаўняць узроставыя патрабаванні; паспяхова прайсці медабследаванне;
  • унесці аплату за курс - цалкам або ў частках.

Цэны, падрыхтоўваючых курсаў да экзамену на правы вадзіцеля катэгорыі B (30 x 45-хвілінных тэарэтычных заняткаў і 30 гадзін практычных заняткаў - кіраванне), вагаюцца ў межах ад 1100 да 1500 злотых.

Некаторыя цэнтры навучання вадзіцеляў арганізоўваюць індывідуальныя заняткі на англійскай мове, напр. цэнтр Imola ў Варшаве

Калі з-за слабых ведаў польскай мовы мы ня можам пачаць вучыцца кіраваць машынай, то выхадам можа быць аплата перакладчыка з уласных сродкаў, які будзе ўдзельнічаць у занятках. Жаданне пачаць такое супрацоўніцтва прапануе частка цэнтраў навучання вадзіцеляў.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.