Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Хто можа працаваць у Польшчы без неабходнасці атрымання дазволу?

Нацыянальнае заканадаўства акрэслівае шмат групаў асоб, якія могуць працаваць у Польшчы без неабходнасці атрымання дазволу. Немагчыма пералічыць тут усіх, таму, каб атрымаць падрабязную інфармацыю, неабходна зазірнуць у адпаведныя палажэнні1.  Іншаземец, які мае права працаваць у Польшчы без неабходнасці атрымання дазволу, - гэта асоба, якая:

  1. мае статус бежанца, атрыманы ў Рэспубліцы Польшча;
  2. атрымала дадзеную ей дадатковую абарону ў Рэспубліцы Польшча;
  3. мае від на жыхарства ў Рэспубліцы Польшча;
  4. мае дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскіх супольнасцей у Рэспубліцы Польшча ці ў іншай дзяржаве ЕС;
  5. мае згоду на талерантнае знаходжанне ў Рэспубліцы Польшча;
  6. карыстаецца часовай абаронай у Рэспубліцы Польшча;
  7. з'яўляецца грамадзянінам дзяржавы-члена Еўрапейскага Саюзу;
  8. карыстаецца свабодай перамяшчэння асоб у межах Еўрапейскай эканамічнай прасторы або на падставе ўмовы, заключанай з ЕЭП;
  9. з'яўляецца членам сям'і іншаземца, аб якім ідзе гаворка ў пукце 7-8;
  10. мае ў Рэспубліцы Польшча дазвол на жыхарства на вызначаны час або іншы дакумент на легальнае знаходжанне ў Польшчы, атрыманае ў сувязі з вызначанымі сямейнымі абставінамі (сужэнства, развод, смерць члена сям'і), а таксама яе сваяк па сыходнай лініі, які мае дазвол на жыхарства на вызначаны час;
  11. мае сапраўдную Карту паляка;
  12. хадайнічае аб прызнанні статусу бежанца, або з'яўляецца сужэнцам, ад імя якога была складзена заява аб прызнанні статусу бежанца;
  13. легальна працуе на тэрыторыі ЕЭП ці Швейцарыі, адначасова дэлегавана працадаўцай, каб выканаць паслугу на тэрыторыі Польшчы;
  14. звольнена ад неабходнасці атрымання дазволу на падставе дагавору ці міжнародных пагадненняў, якіх Рэспубліка Польшча з'яўляецца стараной;
  15. пастаянна знаходзіцца і працуе за мяжой, дэлегавана ў Польшчу да 3 месяцаў у годзе (у выпадку мантажнай, рэстаўрацыйнай ці рамонтнай працы, атрымання заказаннага абсталявання, тэхнікі, падрыхтавання працаўнікоў польскага работадаўцы, які з'яўляецца атрымальнікам абсталявання, мантажу і дэмантажу выставачных стэндаў, калі экспанентам з'яўляецца замежны працадаўца, а таксама іншай падобнай працы);
  16. з'яўляецца студэнтам дзеннага навучання ў Польшчы ці іншай дзяржаве ЕС;
  17. з'яўляецца  выпускніком польскай сярэдняй школы, стацыянарнай вышэйшай установы ці стацыянарнага навучання ў аспірантуры польскай ВНУ (датычыць школ, якія ўнесены ў спіс Міністэрства адукацыі і здзяйсняюць умовы публічнай школы незалежна ад даты заканчэння школы);
  18. удзельнічае ў праграме, якая рэалізуецца ў рамках працы ЕС ці іншай міжнароднай праграме дапамогі;
  19. удзельнічае ў культурным і адукацыйным абмене, а таксама гуманітарнай дапамозе,
  20. выконвае творчыя або навуковыя паслугі 30 дзен у годзе;
  21. з'яўляецца навуковым працаўніком;
  22. належыць да іншых груп (выкладчыкі замежных моў,  дэлегаваныя да працы ва ўстановах культуры, члены узброеных сіл, пастаянныя карэспандэнты сродкаў масавай інфармацыі, спартсмены, духоўныя асобы).
  23. з'яўляецца грамадзянінам дзяржаў, якія маюць супольную мяжу з Польшчай, а таксама дзяржаў, з якімі Польшча супрацоўнічае па накірунках  заработнай міграцыі, якая:
    • выконвае працу ў перыяд,  неперавышаючы 6 месяцаў на працягу наступных 12 месяцаў, на падставе заявы суб'екта аб намеры ае працаўладкаваць;
    • выконвае працу на падставе заявы суб'екта аб намеры ае працаўладкаваць у перыяд сапраўднасці атрыманнага дазволу на іншую працу.

 


1Арт. 87 Закона ад дня 20 красавіка 2004 г. аб садзейнічанні працаўладкаванню насельніцтва і інстытутах рынку працы (Заканадаўчы веснік з 2008 г., № 69, арт. 415 са змянн.) – Art. 87 Ustawy o promocji zatrudnienia i instytucjach rynku pracy (Dz. U. z 2008 r. Nr 69 poz. 415, z późn. zm.), Указ Міністра працы і сацыяльнай палітыкі ад дня 30 жніўня 2006 г. па пытанню выконвання працы іншаземцамі без неабходнасці атрымання дазволу на працу (Заканадаўчы веснік з 2006 г., № 156, арт. 1116, наст. змянн. З Заканадаўчы веснік з 2009 г., № 21, арт. 114) – Rozporządzenie Ministra Pracy i Polityki Społecznej z dnia 30 sierpnia 2006 r. w sprawie wykonywania pracy przez cudzoziemców bez konieczności uzyskania zezwolenia na pracę (Dz. U. z 2006 r., Nr 156, poz. 1116, ost. zmiana Dz. U. z 2009 r. Nr 21, poz. 114).

 

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.