Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Віды дазволаў на працу

У Польшчы можна атрымаць адзін з пяці тыпаў дазволаў на працу:

  1. A – датычыць іншаземца, які выконвае працу ў Польшчы на падставе пагаднення з польскім працадаўцам (месцазнаходжаннем з'яўляецца Польшча). Толькі ў гэтым выпадку трэба праводзіць «тэст рынку працы»;
  2. B - датычыць іншаземца – члена кіравання прадпрыемствам ці акцыянернага таварыства ў арганізацыі ў перыяд больш 6 месяцаў на працягу наступных 12 месяцаў;
  3. C - датычыць іншаземца, які выконвае працу ў замежнага працадаўцы,  дэлегаванага на тэрыторыю Польшчы на час большы чым 30 дзен у каляндарным годзе ў аддзел ці прадпрыемства замежнага суб'екта, яго залежнага суб'екта або суб'екта, звязанага доўгатэрміновым дагаворам аб супрацоўніцтве з замежным працадаўцам. У інструкцыі не тлумачыцца акрэсленне «доўгатэрміновасць дагавора».  Трэба рабіць выснову, што такі дагавор ня можа быць карацейшы, чым тэрмін, на які будзе выдадзены дазвол на працу;
  4. D - датычыць іншаземца, які выконвае працу ў замежнага працадаўцы, які ня мае ніякай зарганізаванай формы дзейнасці на тэрыторыі Польшчы, дэлегаваны на тэрыторыю Рэспублікі Польшча з мэтай выканаць часовыя і пры нагодзе іншыя паслугі (экспартная паслуга);
  5. E – найбольш сустраканы, датычыць сітуацый, якія засталіся, і якія немагчыма кваліфікаваць згодна з іншымі тыпамі дазволаў, а менавіта – іншаземца, які выконвае працу ў замежнага працадаўцы, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча на больш чым 3 месяцы на працягу наступных 6 месяцаў з іншай мэтай, чым выкананне экспартнай паслугі, праца ў кіраўніцтве прадпрыемствам ці  камандзіроўка працаваць у аддзеле замежнага суб'екта ў Польшчы.

Дазвол на працу выдаецца на тэрмін да 5 гадоў, аднак гэта ад ваяводы залежыць, якім будзе гэты тэрмін. Працягласць тэрміну дзеяння дазволу на працу можа такім чынам адрознівацца паміж ваяводствамі. Яна рэгулюецца пастановамі ваяводы. У Мазавецкім ваяводстве дазволы выдаюцца на вызначаны час:

  1. у выпадку дэфіцытных прафесій, зазначаных у пастанове ваяводы, якіх не датычыць патрэба правядзення тэста рынку працы – на тэрмін ня больш 2 гадоў;
  2. у выпадку, калі іншаземец выконвае функцыю ў кіраўніцтве юрыдычнай асобы, якая на дзень складання заявы дае працу больш чым 25 асобам, на тэрмін не даўжэй чым на 5 гадоў;
  3. у выпадку дазволу на працу тыпу D ваявода выдае дазвол на працу на тэрмін камандзіроўкі, не даўжэй чым на 3 гады;
  4. у выпадку, калі іншаземец выконвае працу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ў суб'екце, звязаным доўгатэрміновым дагаворам аб супрацоўніцтве, на перыяд рэалізацыі дагавора, не даўжэй чым на 3 гады;
  5. у астатніх выпадках, калі заява будзе датычыць дазволу на працу іншаземца, рашэнне будзе прымацца на тэрмін да 12 месяцаў, а падчас падаўжэння дазволу на тэрмін не даўжэй, чым на 2 гады.

 

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.