Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Працэдура выдачы дазволу на працу крок за крокам

Дазвол на працу выдаецца іншаземцу, які збіраеца працаваць у польскага працадаўцы (тып А), пасля правядзення «тэста рынку працы» - г. зн. пасля атрымання інфармацыі наконт становішча рынку працы ў рэгіене, якая пацвярджае адсутнасць магчымасці задавальнення кадравых патрэбаў на падставе рэестра беспрацоўных асоб, асоб, якія шукаюць працу, або ў выпадку адмоўнага выніку набору да працы, арганізаванага для працадаўцы.  Гэта значыць, што іншаземец можа атрымаць дазвол на працу ў дадзенага працадаўцы толькі тады, калі выявіца, што сярод асоб, якія шукаюць працу, і зарэгістраваных у бюро па працаўладкаванню асоб няма такіх, хто адпавядаў бы патрабаванням працадаўцы. Працэдура ў дадзеным выпадку выглядае наступным чынам:

  1. Працадаўца складае ў павятовым бюро па працаўладкаванню (Powiatowy Urząd Pracy) заяву аб свабоднай вакансіі. Коды і назвы прафесій.
  2. Выконваецца аналіз рэестра беспрацоўных асоб і тых, хто шукае працу.
  3. Арганізуецца набор сярод беспрацоўных і тых, хто шукае працу, калі аналіз пакажа, што ў рэестры фігуруе дастатковая колькасць асоб, адпавядаючых патрабаванням, якія вынікаюць са складзенай прапановы.
  4. Параўноўваецца велічыня зарплаты, запрапанаванай працадаўцам у адносінах да велічыні заплаты ў той самай або падобнай прафесіі ці відзе паслуг – гэтыя расцэнкі павінны быць падобнымі.
  5. Калі сярод зарэгістраваных у бюро па працаўладкаванню няма асоб, сярод якіх можна правесці набор, дадзеная інфармацыя  выдаецца старастай на працягу 7 дзен ад дня складання заявы ў бюро па працаўладкаванню. Калі такі набор магчымы, тэрмін складае 14 дзен.
  6. Інфармацыя старасты выдаецца старастай і перадаецца працадаўцы, які складае яе як дадатак да заявы аб дазволе на працу іншаземца.

Трэба памятаць, што ў часе працэдуры  не бяруцца пад увагу зазначаныя ў прапанове патрабаванні, калі яны заніжаны або завышаны ў адносінах да працы, якую мае выконваць іншаземец.

Ня кожная праца патрабуе правядзення бюро па працаўладкаванню (Urząd Pracy) тэста рынку працы!

Правядзенне бюро па працаўладкаванню (Urząd Pracy) тэста рынку працы не патрабуецца ў прыватнасці тады, калі датычыць наступных выпадкаў1:

  1. праца, якая будзе выконвацца, знаходзіцца ў спісе дэфіцытных прафесій, вызначаных у пастанове ваяводы (у цяперашні час гэта: арматуршчык, цясляр, манцер будаўнічых канструкцый, плітачнік, тынкоўшчык, газазваршчык, будаўнічы бляхар, экскаватаршчык, машыніст бульдозера, вадзіцель аўтобуса, трактарыст); выдаецца падаўжэнне дазволу на працу для таго ж самага іншаземца на той самай пасадзе; калі іншаземец на працягу 3 гадоў перад складаннем заявы аб дазволе на працу закончыў школу або вышэйшую навучальную ўстанову ў Польшчы ці іншай дзяржаве ЕЭП або Швейцарыі; іншаземец упаўнаважаны прадстаўляць замежнага прадпрымальніка ў яго аддзеле ці прадстаўніцтве, якое знаходзіцца ў Польшчы;
  2. грамадзянін дзяржавы, якая мае сумесную мяжу з Польшчай, і з якой Польшча супрацоўнічае ў напрамку заработнай міграцыі, выконвае працу, звязаную з апекай ці ў якасці хатняга работніка;
  3. грамадзянін дзяржавы, якая мае сумесную мяжу з Польшчай, або дзяржавы, з якой Польшча супрацоўнічае ў напрамку заработнай міграцыі, які ў перыяд непасрэдна  перад складаннем заявы працаваў мінімум 3 месяцы для таго ж самага суб'екта на падставе заявы аб намеры працаўладкаваць – пры ўмове прадстаўлення пацвярджаючых гэта дакументаў;
  4. калі іншаземец на працягу 3 гадоў перад складаннем заявы аб выдачы дазволу на жыхарства знаходзіўся легальна на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, з некаторымі выключэннямі; іншыя выпадкі (спартыўны трэнер, спартсмен, урач на стажыроўцы і  ўрач-стаматолаг).

Дазвол на працу выдаецца па пісьмовай заяве працадаўцы, прыгатаванай згодна з вызначаным узорам. Заява складаецца ў ваяводскім ведамстве (urząd wojewódzki). Выключэннем з'яўляецца тэрыторыя Мазавецкага ваяводства, дзе заява складаецца ў ваяводскім бюро па працаўладкаванню (Wojewódzki Urząd Pracy) або яго філіялах.

У дазволе зазначаецца пасада, на якой будзе працаўладкаваны іншаземец, назва працаўладкоўваючага суб'екта, тэрмін дзеяння дазволу. Органам, які выдае дазвол, з'яўляецца ваявода. Дакумент дазволу выдаецца ў трох экзэмплярах: адзін застаецца ў ведамстве, два перадаюцца працадаўцы, які ў сваю чаргу павінен перадаць адзін экзэмпляр далей, працаўніку.

Дазвол на працу выдаецца ня толькі ў выпадку працаўладкавання на падставе  працоўнага пагаднення, але таксама на падставе грамадзянскіх умоў (працоўнае пагадненне на выкананне вызначанай працы, тэрміновае працоўнае пагадненне).


1Падрабязнасці ў арт. 88c Закона ад дня 20 красавіка 2004 г. аб садзейнічанні працаўладкаванню насельніцтва і інстытутах рынку працы (Заканадаўчы веснік з 2008 г., № 69, арт. 415 са змянн.) – art. 88c Ustawy z dnia 20 kwietnia 2004 r. o promocji zatrudnienia i instytucjach rynku pracy (Dz. U. z 2008 r. Nr 69 poz. 415, z późn. zm.), Указ №14 Указ №14 Мазавецкага ваяводы ад дня 30 чэрвеня 2009 г. па пытанню крытэрыяў выдання дазволаў на працу іншаземцаў на тэрыторыі Мазавецкага ваяводства (Ваяводскі веснік з 2009 г. № 106, арт. 3033) – Rozporządzenie nr 14 Wojewody Mazowieckiego z dnia 30 czerwca 2009

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.