Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Прапіска шляхам адміністрацыйнага рашэння

Калі складзеныя дадзеныя выклікаюць сумненне, аб выкананні прапіскі вырашае орган шляхам рашэння.

Неабходныя дакументы:

  • заява з абгрунтаваным тлумачэннем, чаму заяўнік ня мог прапісацца ў нармальным парадку (матэрыяльна-тэхнічным дзеянні),
  • бланк, запоўнены і падпісаны асобай, якая хадайнічае аб прапісцы,
  • для азнаямлення, калі асоба з'яўляецца ўладальнікам, дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне, у якім павінна быць здзейснена прапіска,
  • даведка аб выпісцы з папярэдняга пастаяннага месцазнаходжання (у выпадку хадайніцтва аб пастаяннай прапісцы).

Спосаб і тэрмін здзяйснення справы

Са складаннем заявы пачынаецца выясняючы працэс, мэтай якога з'яўляецца расследаванне законнасці знаходжання асобы ў памяшканні. Працэс уключае ў сябе ў т. л. допыт бакоў, а таксама сведкаў, здзяйсненне рэгістрацыйнага кантролю і т. п.

Гэты працэс заканчвае адміністрацыйнае рашэнне аб прапісцы або адмове ў прапісцы асобы.

Тэрмін разгляду справы – выдачы адміністрацыйнага рашэння – не пазней чым на працягу месяца, а ў справах асабліва складаных – не пазней чым на працягу 2 месяцаў. Гэты тэрмін можа быць прадоўжаны, аднак орган абавязаны ў такім выпадку апавясціць бакі аб адсутнасці рашэння справы на час і прызначыць новы тэрмін яго разгляду.

Апеляцыйны парадак

На рашэнне, выдадзенае органам, бакі працэсу маюць права падаць апеляцыю да адпаведнага ваяводы, на працягу 14 дзён ад даты ўручэння гэтага рашэння.

Апеляцыя складаецца пры пасрэдніцтве органа, які выдаў рашэнне.

Аплаты

10 зл (zł) за выданне адміністрацыйнага рашэння.

Апеляцыя вызвалена ад падатковага збору.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.