Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Прапіска на часовае знаходжанне, якое доўжыцца даўжэй 3 месяцаў

Памятай, што гэты від прапіскі магчымы на тэрмін не даўжэй чым перыяд, на які быў выдадзены дакумент, які дае табе права легальна знаходзіцца ў Польшчы!

Неабходныя дакументы:

  • запоўнены і падпісаны бланк заявы на часовае знаходжанне, якое доўжыцца больш 3 месяцаў,
  • іншаземец прадастаўляе пашпарт ці іншы дакумент, які дазваляе распазнаць асобу, а таксама дакумент, які пацвярджае легальнасць знаходжання ў Польшчы, на прыклад, візу, карту знаходжання, іг.д. (даведайся ва ўстанове, які гэта будзе дакумент у тваім выпадку);

акрамя таго:

  • для азнаямлення арыгінал дакумента, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне: прыклад, грамадзянскі дагавор (напр. дагавор найму), рашэнне суда, адміністрацыйнае рашэнне, выпіска з кадастравай кнігі або іншы дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне.

УВАГА!

Запаўняючы бланк, табе трэба атрымаць на ім пацвярджэнне знаходжання ў памяшканні, у якім ты хочаш прапісацца. Пацвярджэнне робіць асоба, якая валодае правам уласнасці на памяшканне (напр. уладальнік памяшкання). Часцей за ўсё аднак установы патрабуюць асабістай яўкі гэтага асобы.

Асоба атрымлівае дакумент, які пацвярджае прапіску (дакумент сапраўдны да заканчэння тэрміну прапіскі).

Прапіска на часовае знаходжанне, якое доўжыцца да 3 месяцаў

Неабходныя дакументы:

пашпарт ці іншы дакумент, які дазваляе распазнаць асобу, а таксама дакумент, які пацвярджае легальнасць знаходжання ў Польшчы, на прыклад, віза, карта знаходжання, іг.д. (даведайся ва ўстанове, які гэта будзе дакумент у тваім выпадку);

УВАГА!

Прапіска на часовае знаходжанне да 3 месяцаў афармляецца вусна ва ўпраўленні горада/гміны (urząd miasta/gminy) у прысутнасці ўладальніка або наймальніка памяшкання пасля прад'яўлення права ўласнасці на памяшканне, падаючы дадзеныя, якія патрабуе закон (пераканайся ва ўстанове, якая інфармацыя спатрэбіцца).

Асоба атрымлівае дакумент, які пацвярджае прапіску (дакумент сапраўдны да заканчэння тэрміну прапіскі).

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.