Што такое прапіска (zameldowanie)?
Асоба, якая знаходзіцца ў Польшчы ў пэўнай мясцовасці пад тым жа самым адрасам даўжэй чым 3 сутак, павінна выканаць рэгістрацыйны абавязак, які грунтуецца на прапісцы ў месцы часовага або пастаяннага знаходжання. Асоба, якая пакідае месца пастаяннага або часовага знаходжання, абавязана выпісацца з яго.
Справы, звязаныя з прапіскай, рэгулюе закон ад дня 10 красавіка 1974 аб рэгістры насельніцтва і пасведчаннях асобы (Заканадаўчы веснік з 2006 г., № 139, арт. 993 са змян.) – ustawa z dnia 10 kwietnia 1974 r. o ewidencji ludności i dowodach osobistych (Dz.U. z 2006 r., Nr 139, poz. 993 z późn. zm.)
Рэгістрацыйны абавязак узнікае найпазней перад заканчэннем чацвертых сутак, лічачы ад моманту перасячэння польскай мяжы. Калі ты аднак спынішся ў гатэлі, інтэрнаце, санаторыі ці ў падобным месцы, звязаным з працай, навучаннем, лячэннем або адпачынкам, рэгістрацыйны абавязак узнікне з момантам прыбыцця ў гэтае месца.
Справы, звязаныя з прапіскай і выпіскай, ты абладзіш ва ўпраўленні горада/гміны (urząd miasta/gminy), часцей за ўсё гэта будзе аддзел грамадзянскіх спраў (wydział spraw obywatelskich), які адпавядае твайму месцу жыхарства.
Іншаземцы, якія знаходзяцца часова ў гасцініцах, ва ўстановах, якія даюць памяшканне ў сувязі з лячэннем або адпачынкам, выконваюць рэгістрацыйны абавязак у кіраўніка ўстановы або ў ўпаўнаважанага супрацоўніка.
Справы прапіскі і выпіскі афармляюцца бясплатна і неадкладна (у момант прыёму тваей заявы аб прапісцы/выпісцы). Паколькі прапіска – гэта матэрыяльна-тэхнічнае дзеянне, якое ня мае апеляцыйнай працэдуры.
У выключных выпадках, калі патрэбна прапіска або выпіска шляхам прыняцця рашэння, патрабуецца аплата. Праводзіцца тады адміністрацыйная працэдура, якая заканчваецца вынясеннем адміністрацыйнага рашэння. У такіх выпадках магчымай з'яляецца апеляцыя.
Польскае права не абмяжоўвае колькасці асоб, якія могуць быць прапісаны ў адным памяшканні.
Калі гэты від працэдуры патрабуе складання запоўненага бланка, ты можаш атрымаць яго асабіста ў цэнтральным офісе адпаведнай установы, спампаваць з Інтэрнэт-старонкі
УВАГА!
Бланкі не прыстасаваны да актуальнага юрыдычнага стану. Калісьці прапіска на часовае знаходжанне магла быць аформлена на перыяд карацей або даўжэй чым 2 месяцы. Цяпер гэты перыяд складае 3 месяцы. Калі ты ўбачыш, на прыклад, бланк "Заява на часовае знаходжанне працягласцю больш 2 месяцаў", то ён адпавядае ў справе прапіскі на часовае знаходжанне, даўжэй чым 3 месяцы.
УВАГА!
Іншаземцам, прапісаным на пастаяннае знаходжанне або часовае, якое доўжыцца даўжэй 3 месяцаў, даецца па правілах ідэнтыфікацыйны персанальны нумар грамадзяніна (PESEL).
|
Прапіска на падставе даверанасці, заверанай натарыяльна У выпадку, калі ўладальнік памяшкання дае даверанасць, завераную натарыяльна, і якая ўказвае, напр. асобу наймальніка як упаўнаважаную асобу для прапіскі сябе ці трэціх асоб у дадзеным памяшканні, а таксама прадастаўляе акт уласнасці памяшкання на час афармлення прапіскі, упаўнаважаная асоба, напр. наймальнік, мае права аформіць прапіску ва ўпраўленні гміны без прысутнасці ўладальніка памяшкання. |
|
Што такое нумар PESEL?
Нумар ва Ўсеагульнай Электроннай Сістэме ўліку Насельніцтва (PESEL), які змяшчае дадзеныя асобаў, якія пастаянна знаходзяцца на тэрыторыі РП, або абавязаны мець гэты нумар на падставе асобных правілаў, прысвойвае міністр унутраных спраў і адміністрацыі. Нумар PESEL выдаецца ва ўпраўленні гміны (urząd gminy), які адпавядае твайму месцу прапіскі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Нумар PESEL прысвойваецца іншаземцам, прапісаным у Польшчы на часовае або пастаяннае знаходжанне працягласцю даўжэй 3 месяцаў, а таксама тым, каго на тэрыторыі РП тычыцца сацыяльнае або медыцынскае страхаванне. |


