Аплаты, звязаныя з працэсам рэгістрацыі, а таксама працягласць гэтага працэсу
З-за таго, што дамова стварэння таварыства павінна мець натарыяльную форму, трэба лічыцца з дадатковымі выдаткамі ў выглядзе натарыяльнай таксы, памер якой залежыць у выпадку асабовых таварыстваў ад вартасці ўкладаў удзельнікаў, а ў выпадку капіталавых таварыстваў – ад памеру ўстаноўчага капіталу. Натарыяльная такса можа складаць ад 100 PLN да 10.000 PLN.
Табліца прадстаўляе аплаты, якія патрэбныя ў працэсе рэгістрацыі для запісу ў KRS. Табліца зроблена з апорай на закон ад 28 ліпеня 2005 г. аб судовых выплатах па грамадзянскіх пытаннях [o kosztach sądowych w sprawach cywilnych] (Dz.U. z 2006 r. nr 167, poz. 1398)
|
СТАЛЫ ЗАПІС У ЗАЯВЕ: |
АСАБОВЫЯ ТАВАРЫСТВЫ |
КАПІТАЛАВЫЯ ТАВАРЫСТВЫ/ІНШЫЯ АБ’ЕКТЫ (ФОНДЫ, АДДЗЯЛЕННІ) |
|
Аб рэгістрацыі |
750 PLN |
250 PLN/1.000 PLN Аплата 1000 PLN спаганяецца ў выпадку адначасовага запісу ў рэестры прадпрымальнікаў |
|
Аб змене запісу ў рэестры |
400 PLN |
400 PLN |
|
Аб выкрэсліванні з KRS |
300 PLN |
300 PLN |
|
Аб прыняцці дакументаў |
40 PLN |
40 PLN |
|
Аб падцвярджэнне выпіскі з статута у працэсе рэгістрацыі |
40 PLN |
40 PLN |
|
Які датычыцца іншага рэгістрацыйнага працэсу |
300 PLN |
300 PLN |
Як запіс суб’екта, так і запіс змянення дадзеных суб’екта, а таксама яго выкрэсліванне патрабуе аб’явы ў Судовым і Гаспадарчым Маніторы [Monitorze Sądowym i Gospodarczym] (art. 13 закона ад 20 верасня 1997 г. аб Дзяржаўным Судовым Рэестры [Krajowym Rejestrze Sądowym] (Dz. U. z 2007 r. nr 168, poz. 1186 ze zm.)
Памеры аплат за аб’яву ў Судовым і Гаспадарчым Маніторы прадстаўляе наступная табліца, зробленая на падставе распараджэння Міністра Юстыцыі ад 15 красавіка 1996 г. па пытанню арганізацыі, спосабе выдаўніцтва і распаўсюджвання, а таксама ўстанаўлення коштаў нумароў Судовага і Гаспадарчага Манітору, і памеры аплат за размяшчэнне ў ім аб’явы ці абвесткі (Dz.U. z 1996 r. nr 45, poz. 204 ze zm.)
|
Запіс субъекта ў KRS |
Запіс змянення дадзеных |
Выкрэсліванне суб’екта з KRS |
|
500PLN |
250 PLN |
250 PLN |
Рэальны час, неабходны для рэгістрацыі суб’екта, якому патрэбны запіс у Дзяржаўны Судовы Рэестр – гэта два-тры тыдні.


