Галоўныя рысы некаторых асабовых грамадзтваў
Табліца прадстаўляе галоўныя рысы некаторых асабовых грамадзтваў, якія могуць быць важнымі для выбару віда таварыства, які адпавядае патрабаванням планаванай гаспадарчай дзейнасці.
|
АДКРЫТАЕ ТАВАРЫСТВА
|
ПАРТНЁРСКАЕ ТАВАРЫСТВА
|
КАМАНДЫТНАЕ ТАВАРЫСТВА
|
КАМАНДЫТНА-АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА
|
- па абавязаннях таварыства адпавядае кожны ўдзельнік таварыства без абмежаванняў усёй сваёй маёмасцю разам з іншымі ўдзельнікамі і цэлым таварыствам
- крэдытор можа канфіскаваць частку маёмасці ўдзельніка толькі ў выпадку, калі канфіскаванне маёмасці таварыства будзе беспаспяховым
- дамова грамадзтва павінна быць заключана ў звычайнай пісьмовай форме
- няма патрабаванняў, якія датычацца мінімальнага капіталу
|
- партнёрскае таварыства можа быць заснавана выключна ў мэтах ажыццяўлення адной ці мноства свабодных прафесій, пералічаных ў Кодэксе Гандлёвых Таварыстваў [Kodeksie Spółek Handlowych], сярод іх: адвакат, аптэкар, архітэктар, інжынер будаўніцтва, рэвізор, брокер страхавання, падаткавы кансультант, маклер, бухгалтар, урач, натарыўс, медсястра, юрысконсульт, прысяжны перакладчык
- кожны з удзельнікаў нясе адказнасць выключна па абавязаннях, звязаных з яго прафесіяй, а таксама асобаў, нанятых для таварыства, якія падпарткоўваюцца яго кіраўніцтву; не адказвае па абавязаннях іншых партнёраў
- дамова таварыства павінна быць заключана ў звычайнай пісьмовай форме
|
- па абавязаннях адказвае таварыства, прычым адзін удзельнік камандыст [komplementariusz] адказвае па абавязаннях без абмжаванняў усёй уласнай маёмасцю, а адказнасць аднаго ўдзельніка абмежавана да памеру ўнесенай ім камандытнай сумы
- дамова таварыства павінна быць заключана ў форме натарыяльнага акту
-
|
- гэта камбінацыя камандытнага таварыства і акцыянернага таварыства
- мінімальны ўстаноўчы капітал: 50.000 PLN
- па абавязаннях таварыства адказвае мінімум адзін удзельнік без абмежаванняў цэлай сваёй маёмасцю
- акрамя гэтага мінімум адзін адзін удзельнік павінен быць акцыянерам
- дамова таварыства павінна быць заключана ў форме натарыяльнага акту
|
Галоўныя рысы капіталавых таварыстваў
На падставе польскага права існуе два капіталавых таварыствы:
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю [Sp. z o.o.] з мінімальным устаноўчым капіталам 5.000 PLN
- Акцыянернае таварыства [Spółka akcyjna (S.A.)] з мінімальным устаноўчым капіталам 100.000 PLN
Галоўныя рысы капіталавых таварыстваў
- з’яўляюцца праваздольнымі,
- адказнасць па даўгах абмежавана да памеру ўстаноўчага капіталу,
- утвараюцца ад моманту запісу ў рэестр прадпрымальнікаў KRS,
- да моманту запісу функцыянуюць у якасці «таварыства ў арганізацыі», гэта азначае, што ад моманту падпісання дамовы таварыства/акту заснавання (статуту) да моманту рэгістрацыі, таварыства можа функцыянаваць, а па яго абавязаннях адказваюць без абмежаванняў уласнай маёмасцю ўдзельнікі,
- дамова таварыства з абмежаванай адказнасцю/статут павіне быць прадстаўлены ў натарыяльнай форме,
магчыма ўтварэнне аднаасабовага таварыства з абмежаванай адказнасцю/акцыянернага таварыства, прычым аднаасабовае таварыства з абмежаванай адказнасцю не можа быць заснавана іншым аднаасабовым таварыствам з абмежаванай адказнасцю або аднаасабовым акцыянерным таварыствам.