Перавоз выміраючых раслін і жывёл
Без адаведнага дазволу нельга перавозіць выміраючыя расліны і жывёлы. Парушэнне гэтай забароны вядзе за сабой суровыя грашовыя пакаранні і турму. Размова ідзе аб так званых відах, схільных да вымірання (CITES - Convention on International Trade in Endangered Species of Wild Fauna and Flora). Да іх належаць не толькі жывыя ці мёртвыя расліны і жывёлы, але таксама і тавары, звязаныя з імі. Па-гэтаму нельга перавозіць, напрыклад, сумачкі са скуры вужа альбо футра з меха ваўка.
Як праверыць, што можна завезці? Спіс CITES знаходзіцца ў Распараджэнні Еўрапейскай Камісіі (WE) № 318/2008 ад 31 красавіка 2008 года змяняючым распараджэнне Рады (WE) № 338/97 па пытанню аховы відаў дзікай флоры і фауны ў імкненні рэгуліравання гандлю імі.
За мяжой не варта купляць: тавараў са шкур дзікіх жывёл, жывых і прэпараваных гадаў, прадметаў, выкананых з косткі жывёл, ракавінак, чарапах, жывых і прэпараваных жывёл, сувеніраў, выкананых з пер’яў дзікіх птушак, кактусаў і архідэй, матылькоў, прадуктаў традыцыйнай кітайскай медыцыны, каралаў – падкрэслівае ў выказванні для партала Marzena Siemieniu, прэс-сакратар Мытнай Палаты [Izby Celnej] ў Бялай-Падлясцы
Калі мы ўсё ж такі хочам вывезці праз мяжу тавар, якм знаходзіцца ў спісе CITES, мы павінны загадзя звярнуцца да польскага Міністра Навакольнага Асяроддзя з просьбай дазволіць гэта зрабіць.


